25 красавiка 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антылітоўскі інцыдэнт на матчы «Лех» - «Жальгірыс»

61

Міністэрства замежных спраў Польшчы рашуча асудзіла як «праяву невуцтва» выпадак, які адбыўся падчас матчу «Леха» з «Жальгірысам» у Познані.

У чацвер падчас гульні польскай і літоўскай каманд быў вывешаны банер са словамі «Літоўскі хам на калені перад польскім панам».

- Міністэрства замежных спраў рашуча асуджае ўчорашні інцыдэнт у Познані. Антылітоўскіе выказванні, размешчаныя на банеры, мы ўважаем за абуральныя і расцэньваем іх як прыкмету глупства і невуцтва. Гэта выклікала рашучы пратэст Міністэрства замежных спраў і ўраду Польшчы, - заявіў дырэктар прэс-службы МЗС Польшчы Міхал Сафянік.

Ён падкрэсліў, што «кожная сустрэча на поле павінна быць святам спорту і здаровым спартыўным спаборніцтвам, а не дэманстрацыяй падобнага невуцтва».

Матч скончыўся перамогай «Леха» 2:1, але ў чацвёрты адборачны раўнд выйшаў «Жальгірыс», які перамог з лікам 1:0 у сябе дома.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках