25 красавiка 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японцы адправілі ў космас робата, які гаворыць

9
Японцы адправілі ў космас робата, які гаворыць

Чацвёрты японскі касмічны грузавік HTV Kounotori-4 («Белы бусел»), запушчаны 3 жніўня, прыстыкаваны да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).

Трансляцыя вялася на сайце НАСА, прыстыкоўка «Белага бусла» да амерыканскага модулю Harmony («Гармонія») была праведзеная з борта МКС з дапамогай канадскага маніпулятара Canadarm, паведамляе РИА Новости.

Акрамя шасці тон стандартных грузаў, «Белы бусел» даставіў на станцыю і маленькага японскага робата Kirobo, вышыня якога складае ўсяго 34 сантыметры, а яго вага - 2,2 кілаграма. Закладзеная ў яго праграма дазваляе андроіду свабодна перамяшчацца ў варунках бязважкасці, плаваючы ўнутры памяшканняў станцыі. Робат умее гаварыць на японскай мове, дзякуючы чаму ён здолее перадаваць паведамленні з Зямлі, адрасаваныя астранаўту Каічы Вакаце, і весці з ім гутаркі, праўда, на абмежаваную колькасць тэм, надаючы астранаўту эмацыйную падтрымку і падбадзёрваючы яго ў выпадку патрэбы.

У памяць робата Kirobo ўведзены твар японскага астранаўта. Такім чынам, робат здолее адразу пазнаць яго, калі ён з'явіцца на борце касмічнай станцыі. У час знаходжання робата Kirobo ў космасе, на Зямлі будзе функцыянаваць ягоны двайнік, робат Mirata. Робат Mirata будзе выкарыстоўвацца для вывучэння праблем, з якімі сутыкнецца робат Kirobo ў космасе, і для пошуку шляхоў ліквідацыі гэтых праблем.

Карабель HTV мае даўжыню 9,8 метра і дыяметр 4,4 метра. Маса грузавіка - 16 тон. Ён складаецца з чатырох частак: герметычнага, негерметычнага, прыборна-агрэгатнага і рухальнага адсекаў. Kounotori выведзены на арбіту ракетай японскай вытворчасці Н2В. Кошт запуску ракеты склаў 14,7 мільярда ен (188 мільёнаў даляраў), будаўніцтва грузавога карабля абышлося ў 14 мільярдаў ен (каля 180 мільёнаў даляраў).

Да 2016 года Японія разлічвае адправіць да МКС некалькі такіх караблёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках