28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля 19 жніўня адчувальна пахаладае

19
Пасля 19 жніўня адчувальна пахаладае

Уначы тэмпература можа быць усяго 3-5 градусаў.

Тэмпература паветра ў Беларусі перасягае кліматычную норму на 6 - 10 градусаў, адчувальнае пахаладанне пачнецца пасля 19 жніўня.

«Цяпер вельмі гарачае надвор'е ў Беларусі абумоўліваюць цёплыя паветраныя масы з Поўначы Афрыкі, кліматычная норма тэмпературы перавышана на 6-10 градусаў. Найбольш адчувальнае пахаладанне варта чакаць пасля 19 жніўня», - паведаміў на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску намеснік начальніка Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Беларусі Анатоль Палішчук, паведамляе «Інтэрфакс».

Ён удакладніў, што ў трэцяй дэкадзе жніўня «начныя мінімальныя тэмпературы прагназуюцца ў межах 3-5 градусаў».

Са слоў Палішчука, у гэтую суботу на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць халоднае паветра са Скандынавіі, у сярэдзіне наступнага тыдня тэмпература паветра складзе +17- +23, а з пятніцы зноў пацяплее.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках