25 красавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Гэтыя рускія нягоднікі ствараюць нам праблемы

196
Лукашэнка: Гэтыя рускія нягоднікі ствараюць нам праблемы

Беларускі дыктатар выказаўся з нагоды канфлікту з Расеяй.

Кіраўнік заявіў, што з рэалізацыяй калійных угнаенняў склаліся пэўныя праблемы, дзеянні акцыянераў Беларускай калійнай кампаніі з боку «Уралкалію» ўскладнілі сітуацыю на міжнародным рынку калійных угнаенняў.

«Я ўжо пра гэта публічна выказаўся. Хачу канкрэтызаваць. Сёння ў сувязі з непрыстойнымі дзеяннямі гэтых расейскіх нягоднікаў у нас склаліся пэўныя праблемы з рэалізацыяй калійных угнаенняў», - адзначыў Лукашэнка ў аўторак, разглядаючы кадравыя пытанні і прызначыўшы новых кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой, перадае «Інтэрфакс».

Дыктатар заявіў, што «рынак цяпер няпросты». «Ён да абвалу быў складаным, таму што эканоміка сусветная ў крызісе. А дзеянні акцыянераў з боку «Уралкалію» яшчэ больш ускладнілі сітуацыю на міжнародным рынку калійных угнаенняў», - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «пытанне не толькі ў тым, што гэта (ААТ «Беларуськалій») наша асноўная кампанія». «Пытанне складаецца ў тым, што гэта ўсё ж такі калектыў, горадаўтваральнае прадпрыемства, твар нашай краіны. Мы нямала ўклалі працы і сродкаў, каб пасля хвацкіх 80-х і 90-х прывесці ў прытомнасць гэта прадпрыемства, горад-прыгажун пабудаваны. І ўвогуле ў нас у краіне шахцёраў, акрамя іх, больш няма», - адзначыў кіраўнік.

«З любога боку, з якога ні падыдзі, гэта каштоўнасць для нашай дзяржавы. І мы павінны не тое што не страціць, а мы яе, вядома ж, ніколі ў жыцці не страцім і нікому не аддадзім на разарванне, але мы павінны як мага хутчэй увайсці ў тое рэчышча дзейнасці прадпрыемства, якім яно было ў лепшыя перыяды», - заявіў Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік нагадаў, што «ў лепшыя перыяды краіна атрымлівала больш $3 млрд прыбытку ад рэалізацыі калійных угнаенняў».

Напісаць каментар 196

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках