29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 лістапада тэхагляд трэба праходзіць па-новаму

34
З 1 лістапада тэхагляд трэба праходзіць па-новаму

У Беларусі ўносяцца змяненні ў парадак праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў.

Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве транспарту і камунікацый, змены датычацца, у прыватнасці, патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да экалагічных параметраў рухавікоў транспартных сродкаў.

Другое новаўвядзенне - ўстанаўленне дадатковых патрабаванняў, што прад'яўляюцца да аўтамабіляў-таксі. Так, павышаная ўвага будзе надавацца знешняму выгляду аўтамабіляў, стану салона і камплектацыі аўтамабіляў-таксі.

Яшчэ адно змяненне звязанае з устанаўленнем вобласці ўжывання параметраў кантролю ў дачыненні да мапедаў і прыраўнаваных да іх транспартных сродкаў, а таксама квадрацыклаў, для якіх нацыянальным заканадаўствам прадугледжаная дзяржаўная рэгістрацыя ў рэгістрацыйных падраздзяленнях ДАІ.

Змены ўводзяцца ў дзеянне 1 лістапада 2013 года.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках