25 красавiка 2024, Чацвер, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гасцей «Дажынак» сустракаюць саламяныя пачвары

86

Загадкавыя скульптуры з саломы з'явіліся пад Жлобінам.

Традыцыйныя статуі на тэму ўборкі ўраджаю ўжо не рэдкасць на беларускіх палях. Звычайна яны з'яўляюцца там у канцы лета - пачатку восені. Не стаў выключэннем у гэтым годзе і Жлобінскі раён, дзе неўзабаве пройдзе фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Аднак адгадаць, каго яны малююць, часам бывае досыць складана. Некаторыя скульптуры з намаляванымі вачыма і ротам, якія, напэўна, павінны асацыявацца з вяскоўцамі, што збіраюць ураджай, больш падобныя на казачных персанажаў і фантастычных пачвар.

Нагадаем, у гэтым годзе першапачаткова планавалася правядзенне фестывалю працаўнікоў вёскі ў Гомелі, аднак праз карупцыйны скандал, у якім замешаны чыноўнікі абласнога цэнтра, яго перанеслі.

Старшыня гарвыканкама Жлобіна Уладзімір Дворнік раней заявіў, што на падрыхтоўку горада да «Дажынак» спатрэбіцца блізу трыльёна рублёў.

Фотофакт: Гостей «Дожинок» встречают соломенные чудовища. Фото: «Наша Нiва»

Фота: «Наша Нiва»

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках