29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалаю Аўтуховічу патрэбна тэрміновая аперацыя

22
Мікалаю Аўтуховічу патрэбна тэрміновая аперацыя

У палітвязня абвастрылася хвароба зубоў.

Мікалаю Аўтуховічу тэрмінова патрэбна аперацыя па імплантацыі зубоў, якую ў турэмных умовах зрабіць немагчыма, перадае «Радыё Свабода».

Праваабаронца Алег Волчак звяртае ўвагу на тое, што палітвязню да заканчэння тэрміну засталося ўсяго некалькі месяцаў і заклікае ўлады прымяніць у дачыненні да яго датэрміновае вызваленне, прадугледжанае законам.

«Канвой для такіх аперацый за межамі турмы не прадугледжаны, але па законе трэба аказваць усю неабходную медыцынскую дапамогу. Як вырашыць праблему? Мы заклікаем ўлічыць, што яму засталося адбыць за кратамі менш за паўгода, злачынства, якое яму інкрымінавана - захоўванне пяці патронаў - не з’яўляецца небяспечным для грамадства. Праз пяць патронаў магла б улада і вызваліць чалавека, у якога вельмі дрэнная сітуацыя са здароўем», - кажа ён.

З ліста Мікалая Аўтуховіча таксама вядома аб яго прызыве да праваабаронцаў працягваць займацца справай былога супрацоўніка фінансавай міліцыі з Гародні Мікалая Аліхвера, які зараз жыве ў ЗША. Са слоў палітвязня, былы следчы датычны да фальсіфікацыі справы супраць яго, якая стала прычынай першага арышту. Менавіта з той справы пачаўся ціск на прадпрымальніка, які змагаўся з карупцыянерамі ў Ваўкавыску.

Мікалай Аўтуховіч адбывае 5 гадоў зняволення ў гарадзенскай турме.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках