20 красавiка 2024, Субота, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аблава ў Свабодным тэатры ў Менску

31
Аблава ў Свабодным тэатры ў Менску

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі на спектакль «Родныя і блізкія».

Пра гэта сайту charter97.org распавяла менеджэр Свабоднага тэатра Святлана Сугака. У адрозненне ад сваіх папярэдніх візітаў, міліцыянты не проста перапісалі пашпартныя дадзеныя акцёраў і гледачоў, але і патрабавалі ад іх пакінуць памяшканне, у якім праходзіла прадстаўленне.

«Прыйшлі чацвёра міліцыянтаў - Цімур Кісель, Ігар Качук, Анатоль Казак і Зміцер Белы. Перапісалі пашпартныя дадзеныя і ўсіх выгналі на вуліцу. Яны спаслаліся на распараджэнне начальства і растлумачылі, што памяшканне нібыта не прызначана для правядзення спектакляў», - сказала Святлана Сугака.

Міліцыянты таксама выклікалі гаспадара дома, у якім праходзяць прадстаўленні Свабоднага тэатра. Яму паведамілі пра скаргі, якія нібыта паступаюць ад суседзяў, а таксама задалі пытанні аб прычынах пераабсталявання памяшкання.

Аднак, убачыўшы, што ў гаспадара дома ёсць усе неабходныя для перапланіроўкі дакументы, супрацоўнікі міліцыі праз некаторы час сышлі.

На працягу апошняга года супрацоўнікі міліцыі ўжо неаднаразова наведвалі спектаклі Свабоднага тэатра, аднак раней яны абмяжоўваліся перапісваннем пашпартных дадзеных гледачоў і акцёраў.

«Сёння Свабодны тэатр адкрыў тэатральны сезон спектаклем «Родныя і блізкія», але ўлады не могуць глядзець спакойна на існаванне незалежнага тэатра, таму вырашылі ў чарговы раз сапсаваць свята гледачам і акцёрам. Мяркую, наступная Шнобелеўская прэмія міру будзе ўручаная Аляксандру Лукашэнку за пераслед тэатра», - сказаў кіраўнік тэатра Мікалай Халезін у інтэрв'ю charter97.org.

Фота з архіву

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках