19 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: Калі ў Сірыі не спрацуе дыпламатыя, ЗША гатовыя дзейнічаць

34
Барак Абама: Калі ў Сірыі не спрацуе дыпламатыя, ЗША гатовыя дзейнічаць

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў дасягнутыя ў Жэневе дамоўленасці па знішчэнні хімічнай зброі ў Сірыі.

Прывітаўшы вынік, дасягнуты вядучымі дыпламатамі Масквы і Вашынгтона, ён заўважыў: калі мірныя намаганні не дадуць эфекту, ЗША гатовыя дзейнічаць, паведамляе ІТАР -ТАСС.

«Я вітаю прагрэс, дасягнуты ЗША і Расеяй на перамовах у Жэневе, які ўяўляе сабой важны і канкрэтны крок да таго, каб паставіць сірыйскую хімічную зброю пад міжнародны кантроль з мэтай яе знішчэння», - гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Белым домам.

Барак Абама падкрэсліў, што складзенае ў Жэневе рамачнае пагадненне адкрывае магчымасць для знішчэння сірыйскай хімічнай зброі «падлягаючым праверцы чынам».

Міжнародная супольнасць чакае, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад выканае свае публічныя абавязацельствы па хімзброі, падкрэсліў Абама. А калі не, то ў выпадку правалу дыпламатычных намаганняў «ЗША гатовыя будуць распачаць дзеянні ў дачыненні да Сірыі».

Паводле вынікаў перамоў у Жэневе кіраўнік МЗС Расеіі Сяргей Лаўроў і кіраўнік Дзярждэпу ЗША Джон Кэры прадставілі рамачны дакумент, які прадугледжвае ліквідацыю хімічнай зброі Сірыі да сярэдзіны 2014 года. Лаўроў чакае, што сірыйскія ўлады пачнуць дзейнічаць яшчэ да афармлення дамоўленасцяў на працягу месяца. Абсталяванне для вытворчасці хімзброі павінна быць знішчана да лістапада.

Раней генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што ў пачатку наступнага тыдня інспектары ААН прадставяць Савету бяспекі даклад, які цалкам пацвердзіць факт выкарыстання хімзброі ў прыгарадзе Дамаска ў жніўні гэтага года.

Пры гэтым генеральны сакратар не паведаміў, каго прадстаўнікі ААН лічаць адказным за ажыццяўленне хіматакі - пошук вінаватых не ўваходзіў у задачы місіі інспектараў ААН у Сірыі. Аднак ён заўважыў, што сірыйскі прэзідэнт Башар Асад здзяйсняў «злачынствы супраць чалавечнасці».

Гэта выказванне было зроблена падчас выступлення на Міжнародным жаночым форуме ААН.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках