20 красавiка 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Rasmus папрасілі на памяць беларускія магніцікі

6
The Rasmus папрасілі на памяць беларускія магніцікі

Патрабаванні легендарнай фінскай групы моцна здзівілі арганізатараў яе канцэртаў у Менску.

Наконт ежы ніякіх асаблівых патрабаванняў выказана не было, адзіны момант, які ўдакладнілі для арганізатараў: «У аднаго з салістаў алергія на рыбу, таму яе папрасілі выключыць у любым выглядзе, каб нават паху не было. На абед прасілі стравы мясцовай кухні. У грымёрцы павінны быць 24 паўлітровыя бутэлькі халоднай вады, энергетыкі, безалкагольнае піва, бутэлька сухога віна і шампанскага. З прысмакаў - шакаладкі».

Акрамя гэтага, група папрасіла пакласці ім у грымёрцы беларускія магніцікі на памяць, піша mail.ru. Асобна таксама выдзелілі пункт датычна курэння: «Так як у групе ўсе не паляць, нават вадзіцелі, якія будуць вазіць музыкаў, павінны не паліць або па крайняй меры не паліць у машыне. У суседніх нумарах у гасцініцы таксама не павінна быць наведвальнікаў, што паляць».

The Rasmus вызначыліся з тым, якая група выступіць у іх на разагрэве. Прагледзеўшы асабіста ўсе заяўкі ад прэтэндэнтаў, яны спынілі свой выбар на групе «Мутнаевока». Гэты малады калектыў выступае з беларускамоўнымі песнямі і ўжо паспеў пабываць на адной сцэне з такімі вядомымі музыкантамі як Noize MC, Animal ДжаZ і «Воплі Відаплясава».

Райдэр групы моцна здзівіў арганізатараў канцэрта сваёй прастатой. У ім адсутнічаюць якія-небудзь касмічныя патрабаванні накшталт асаблівых нумароў, пялёсткаў руж у ваннай, мінеральнай вады з кабалістычных крыніц ці кава, размешаная супраць гадзіннікавай стрэлкі.

Вядомая фінская група ў першы раз наведае Беларусь. 23 верасня музыкі прадставяць свой новы альбом. Акрамя сваіх новых кампазіцый гурт выканае добра вядомыя хіты.

Фота: Jamie Tuch

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках