29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыве Беларусь!» - на плошчы Таксім

3
«Жыве Беларусь!» - на плошчы Таксім

Фільм пра беларускі Супраціў удзельнічае ў галоўным конкурсе Стамбульскага міжнароднага кінафестывалю.

Галоўны прыз мерапрыемства - «Залатыя шалі» і грашовая ўзнагарода, паведамляе «Радыё Свабода».

Акрамя «Жыве Беларусь!» у конкурсе ўдзельнічаюць 10 стужак з Германіі, Харватыі, Гішпаніі, Канады, Ізраіля і іншых краін. Усяго падчас фестывалю пакажуць блізу 150 фільмаў.

Трэці міжнародны кінафестываль «Злачынства і пакаранне» праходзіць з 13 па 19 верасня ў турэцкім Стамбуле. Акрамя яго, у гэты ж час адбудзецца міжнародная акадэмічная канферэнцыя, прысвечаная правам чалавека. Юрысты з паўсотні краін прадставяць даклады паводле сітуацый у сваіх краінах.

Фільм «Жыве Беларусь!» пакажуць на фестывалі тройчы - 15, 17 і 19 верасня. Сённяшні паказ адбудзецца ў кінатэатры Atlas, які знаходзіцца каля плошчы Таксім, дзе пару месяцаў таму праходзілі шматтысячныя антыўрадавыя пратэсты.

Фільм на фэсце прадставяць сусцэнарыст Францішак Вячорка і выканаўца галоўнай ролі Дзмітрый Вінцэнт Папко.

Нагадаем, 13 верасня стала вядома, што фільм перамог у секцыі «Панарама» кінафестывалю ў Гдыні. Раней «Жыве Беларусь!» атрымаў узнагароду за лепшы сцэнар на кінафестывалі ў Брусэлі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках