19 красавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Сітуацыя ў Расеі нагадвае час развалу СССР

33
Financial Times: Сітуацыя ў Расеі нагадвае час развалу СССР

Расейская апазіцыя даволі хутка зможа прыйсці да ўлады.

Пра гэта піша журналіст Канстанцін фон Эгерт у сваім артыкуле для Financial Times (пераклад - ІнаТВ). Падобная сітуацыя пачынае бачыцца цалкам магчымай пасля выбараў мэра Масквы, мяркуе аўтар артыкула.

Здавалася, што перамога на выбарах гарантаваная стаўленіку Крамля Сяргею Сабяніну. Аднак яго канкурэнт - апазіцыянер Аляксей Навальны - паказаў куды больш высокія вынікі, чым чакала ўлада.

Вядомага блогера зусім нядаўна ледзь не пасадзілі ў турму па абвінавачваннях, якія многія лічаць сфабрыкаванымі. Аднак затым Крэмль дазволіў яму ўдзельнічаць у выбарах, палічыўшы, што яго падтрымаюць ўсяго 5-10% тых, хто галасуе. Сабянін жа хутчэй за ўсё павінен быў набраць 60%. Але разлік апынуўся памылковым. Навальнаму аддалі свае галасы 27% масквічоў, што з'яўляецца вялікім дасягненнем, піша журналіст. У наяўнасці - прыкметы зрухаў у расейскім грамадстве, заўважае ён.

На першы погляд, такая перамога можа здацца выпадковай. На самай справе гэта паказчык таго, што сістэма, створаная для захавання ўлады Уладзіміра Пуціна, паступова слабее. Прыкладна такая ж сітуацыя ўзнікла ў канцы 1980- х гадоў, нагадвае аўтар. Падобна на тое. расейскі прэзідэнт дапускае тыя ж памылкі, што і Міхаіл Гарбачоў, якога за гэта часта высмейвалі. Гарбачоў заўсёды на крок адставаў ад сваіх крытыкаў, развівае сваю думку аўтар.

У 1990 годзе ён здзейсніў канчатковую памылку, адмовіўшыся ад правядзення агульнанародных выбараў на новы пост прэзідэнта СССР, а замест гэтага палічыў за лепшае «адабрэнне паслухмянага савецкага парламента». І ўжо ў наступным годзе яго перамог Барыс Ельцын.

Ёсць прыкметы таго, што сучасная Расея набліжаецца да наступлення падобнага перыяду. Замест таго, каб стварыць умовы для сапраўднай палітычнай канкурэнцыі, у 2012 годзе Крэмль пачаў запалохваць вулічную апазіцыю і ўмацоўваць апазіцыю сістэмную. Сюды можна аднесці камуністаў, якія робяць выгляд, што выступаюць супраць Пуціна, а на самай справе атрымліваюць указанні прама ад яго, заўважае журналіст. Гэтая сістэма здавалася эфектыўнай, пакуль не з'явіўся Навальны са сваёй камандай.

Крэмль дапусціў памылку. якую расейскія ўлады рабілі і раней. Ён прыняў за падтрымку пасіўнае непраціўленне тых, кім кіруе. Аднак вынік нядаўніх выбараў паказаў. што ў Расеі абудзіліся. па меншай меры, два пласты грамадства: апалітычная моладзь і прадстаўнікі малога бізнэсу.

Можна закалыхваць сябе думкай аб тым. што адсотак тых, хто падтрымлівае апазіцыю, малы, гаворыцца ў канцы артыкула. Да прыкладу, яўка ў Маскве ў дзень выбараў склала ўсягоблізу 30%. Аднак у такіх абставінах згуртаваная палітычная меншасць цалкам можа пачаць навязваць свае правілы інэртнай большасці. Менавіта так паступілі 20 з лішнім гадоў таму назад Ельцын і яго прыхільнікі.

Фота: Vasily Maximov/AFP

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках