24 красавiка 2024, Серада, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беластоку згарэў касцёл Святога Войцэха

10

Пакуль невядома, што стала прычынай пажару.

У выніку пажару цалкам згарэла і абрынулася вежа касцёла Святога Войцэха ў Беластоку. Крыж, які размяшчаўся на вежы, падчас падзення пашкодзіў дах будынка. Падрабязнасці здарэння «Радыё Рацыя» паведаміў прэс - сакратар ваяводскай пажарнай службы Марцін Яноўскі:

Фото: racyja.com

- У 10 гадзін мы атрымалі сігнал аб пажары ў вежы касцёла Святога Войцэха. У гэты час у храме адбывалася набажэнства, на шчасце, ніхто не пацярпеў. У храме было блізу 300-400 чалавек. Сам пажар узнік на вежы касцёла і пашыраўся па драўлянай канструкцыі. Больш за ўсё гарэў дах вежы. Ўзнікла небяспека, што вежа абрынецца, таму з небяспечнага боку былі знятыя пажарныя. Сама канструкцыя даху ад пажару цалкам знішчана.

Фото: racyja.com

Праца пажарных праходзіла ў цяжкіх умовах. Сама вежа - каля сарака метраў у вышыню, а самая высокая пажарная лесвіца ў Беластоку - толькі 35 метраў. Пакуль невядома, што стала прычынай пажару. Папярэдняя версія - узгаранне электраправодкі.

Касцёл Святога Войцэха ў Беластоку з'яўляецца культурнай каштоўнасцю. Яго пабудавалі ў 1912 годзе, у мінулым годзе прыход адзначыў стагоддзе святыні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках