29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска здолела збегчы з палону ў Сірыі (Відэа)

47
Беларуска здолела збегчы з палону ў Сірыі (Відэа)

Святлана Маркіянович чакае вяртання на радзіму.

Цяпер яна разам з іншай выкрадзенай - грамадзянкай Малдовы Карынай Кальцо - знаходзіцца ў Лібане. Беларускія і малдоўскія дыпламаты займаюцца адпраўкай дзяўчат дадому, паведамляе «Інтэрфакс».

«Паводле наяўнай інфармацыі, беларуская грамадзянка знаходзіцца ў бяспечным месцы, ейнаму жыццю нічога не пагражае, - заявіла намесніца начальніка ўправы інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына. - Цяпер прапрацоўваюцца варыянты адпраўкі грамадзянкі Беларусі на радзіму».

Відэаролік пра тое, што дзве дзяўчыны, якія назвалі сябе грамадзянкамі Беларусі і Малдовы Святланай Маркіянович і Карынай Кальцо, патрапілі ў палон да сірыйскіх паўстанцаў, быў апублікаваны на YouTube 9 жніўня. Зачытваючы сваю прамову з паперы пад рулямі аўтаматаў людзей у чорных масках, яны кажуць пра тое, што прыехалі ў Сірыю пад выглядам журналістак і працуюць на «Хэзбалу».

Пазней стала вядома, што жанчына з імем Святлана Маркіянович, якое называецца ў відэароліку аб запалоненай сірыйскімі паўстанцамі беларусцы, якая з'яўляецца жыхаркай Жодзіна (Менская вобласць), ёй 30 гадоў, яна не замужам. Сваякі пацвердзілі, што на відэа менавіта яна, і паведамілі, што беларуска ў канцы чэрвеня паехала працаваць за мяжу і планавала вярнуцца на радзіму ў верасні.

У МЗС Беларусі пазней пацвердзілі, што гэтая грамадзянка Беларусі, захопленая паўстанцамі ў Сірыі, выязджала ў Лібан, дзе працавала танцоркай у начных клубах.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках