28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Гайдукова: Андрэй не губляе моцы духу

5
Вольга Гайдукова: Андрэй не губляе моцы духу

Ад палітвязня. грамадзянскага актывіста Андрэя Гайдукова пачалі прыходзіць першыя лісты з Магілёўскай калоніі.

Ён быў пераведзены туды з Віцебскага СІЗА ў канцы жніўня. Маці палітвязня Вольга Гайдукова кажа, што ён у стабільным настроі і не згубіў пачуцця гумару, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Лісты прыходзяць са спазненнем на тыдзень. Апошні - 14 верасня. Лісты ў прынцыпе нармальныя. Слава Богу, пачуццё гумару не губляе. Як звычайна: жывы, здаровы, ужо тыдзень тут, свежае паветра, мора, сонца – прывыкаю, дырэктывы ранейшыя - беражыце сябе, гэта значыць Андрэй у сваім рэпертуары. Я радая, што ён пачуццё гумару не страціў і сілу духу. Я так думаю. што ўсё гэта пры ім». - кажа маці Андрэя Гайдукова.

У кастрычніку родныя спадзяюцца атрымаць спатканне з палітвязням Андрэй Гайдукоў 21 кастрычніка будзе святкаваць свой дзень нараджэння.

1 ліпеня 2013 Андрэй Гайдукоў быў асуджаны па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўсталяванне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі. Вырак яму вынес Віцебскі абласны суд.

Разгляд справы актывіста з Наваполацка праходзіў у закрытым рэжыме. 23- гадовага рабочага завода «Нафтан» першапачаткова абвінавачвалі паводле двух артыкулаў: частцы 1 артыкула 14 - «Замах на злачынства» і часткі 1 артыкула 356 - «Здрада дзяржаве».

Родныя і сябры не вераць у тое, што Гайдукоў мог займацца шпіянажам. Яны тлумачаць ціск з боку КДБ апазіцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненнем стварыць у Наваполацку міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Саюз маладых інтэлектуалаў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках