29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салістка аркестра МНС: Рабіце са мной усё, што хочаце (Відэа)

189
Салістка аркестра МНС: Рабіце са мной усё, што хочаце (Відэа)

Прапаршчык Алена Пішчыкава гатовая на ўсё дзеля перамогі ў конкурсе «Хачу ў ВІА Гру».

Салістка аркестра МНС Беларусі даказала гэта сказаўшы, што гатовая на сэкс з прадзюсерам, аддацца ў рабства і дасць рабіць з ёй усё што заўгодна. Пра гэта яна заявіла на шоў «Хачу ў ВІА Гру» на ўкраінскім тэлеканале 1+1.

Алена Пішчыкава прыбыла на кастынг з групай падтрымкі, у асобе моцных мужчын у форме супрацоўнікаў беларускага МНС, якія падтанцоўвалі, пакуль яна спявала і распраналася на сцэне, піша Gazeta.ua.

«Усе МНС ставіцца да мяне вельмі дрыгатліва, вельмі беражліва. Калі я выходжу на сцэну, нават самыя высокапастаўленыя чыноўнікі трошкі губляюць кантроль. Пакуль не было прэцэдэнтаў, каб саліст аркестра ўдзельнічаў у конкурсе «Хачу ў Віа ГРУ», - распавяла дзяўчына ў інтэрв'ю напярэдадні свайго выступлення.

На пытанне вядучага шоў, ці праўда, што дзяўчына паказала ў анкеце, што «гатовая на сэкс з прадзюсерам дзеля перамогі ў конкурсе», Алена Пішчыкава адказала: «Я сказала б больш, я гатовая здацца ў рабства - адразу з трыбухамі, таму рабіце са мной усё, што хочаце».

Здымкі праекта «Хачу ў ВІА Гру», у якіх удзельнічаюць тры дзяўчыны з Беларусі, пачаліся ў Кіеве ў канцы жніўня.

Напісаць каментар 189

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках