30 сакавiка 2020, панядзелак, 22:01
Народны карантын
Рубрыкі

Віцяблянка распавяла пра прычыну выбуху будынка КДБ

45
Віцяблянка распавяла пра прычыну выбуху будынка КДБ

Абвінавачаная ў здзяйсненні выбуху каля будынка КДБ у Віцебску прызнала сваю віну ў судзе.

42-гадовая жанчына распавяла пра матывы, якія штурхнулі яе на гэты ўчынак. Паводле яе слоў, такім чынам яна хацела пасеяць паніку сярод супрацоўнікаў КДБ, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Жыхарка горада лічыла, што яны занядбалі пошукам хуліганаў, якія некалькі гадоў таму ўчынілі выбух у пад'ездзе яе дома. Пасля гэтага выпадку яна стала збіраць інфармацыю аб вырабе самаробных выбуховых прылад, рэгулярна выязджала за горад, дзе збірала ўзрыўпакеты і выпрабоўвала іх.

Як высветлілася падчас суда, выбух каля будынка КДБ стаў не першым на яе рахунку. Абвінавачаная прызналася ў здзяйсненні як мінімум двух - адзін падчас вулічнага шоў на фестывалі «Славянскі базар», другі - на выбарчым участку, які быў абсталяваны ў адной з віцебскіх школ.

Абвінавачаная працавала паштальёнам, за плячыма ў яе спартыўная кар'ера: яна займалася мотакросам.

Нагадаем, 11 лістапада 2012 года каля 19-й гадзіны каля адміністрацыйнага будынка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці здзейснены выбух неўстаноўленай прылады. Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь (асабліва злоснае хуліганства).

Як сцвярджаюць ў Следчым камітэце, у выніку праведзенай працы і вывучэння матэрыялаў праверак, у поле зроку следчых трапіла ўраджэнка горада Віцебска, раней судзімая за пашкоджанне маёмасці, хуліганства і крадзяжы, грамадзянка Рэспублікі Беларусь 1970 года нараджэння. У рамках расследавання крымінальнай справы па месцы жыхарства апошняй неадкладна быў праведзены ператрус.

У выніку здзейсненага ператрусу, як сцвярджаецца, «следчымі УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці і аператыўнымі супрацоўнікамі УУС Вітаблвыканкаму былі выяўленыя і канфіскаваныя: паўагульны сшытак з запісамі ад рукі аб выбуховых рэчывах і іх суадносінах, спосабы вырабу выбуховых сумесяў і ўклейка з газетных выразак пра рознага роду выбухі, у тым ліку пра выбух каля адміністрацыйнага будынка УКДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці; некалькі аналагічных канфіскаваных падчас агляду месца здарэння самаробных выбуховых прылад, упакаваных у слоік з-пад энергетычнага напою і піва; парадку ста петард, у тым ліку разкамплектаваныя; пнеўматычны пісталет; палімерныя банкі; клейкая стужка; сыпкія рэчывы рознай этымалогіі, у тым ліку салетра, а таксама іншыя прадметы, аднастайныя тым, што былі канфіскаваныя ў ходзе агляду месца здарэння».