19 красавiка 2024, Пятніца, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ хавае гучную адстаўку?

14
КДБ хавае гучную адстаўку?

Прозвішча Леаніда Дзядкова знікла з пераліку намеснікаў старшыні КДБ.

Гэта можа сведчыць пра яго «ціхую» адстаўку, якую ведамства не хоча афішаваць. У ліпені Лукашэнка выступіў з заявай аб факце «здрады» ў шэрагах КДБ, піша Belarus security blog.

Са слоў беларускага кіраўніка, адзін з супрацоўнікаў спецслужбы перадаў замежнай дзяржаве інфармацыю, якая хутчэй за ўсё, тычылася афіцэраў органаў нацыянальнай знешняй выведкі, якія працуюць за мяжой. Пасля выступлення Лукашэнкі якой-небудзь дадатковай інфармацыі пра ход разгляду не было.

З фактам уцечкі інфармацыі з КДБ увязваецца арышт клірыка Беларускага рымска-каталіцкага касцёла Уладзіслава Лазара, які выклікаў грамадскі рэзананс.

Эксперты паказвалі, што індыкатарам сур'ёзнасці сітуацыі можа стаць адстаўка аднаго з намеснікаў старшыні КДБ - генералаў Леаніда Дзядкова ці Івана Церцеля. Да гэтага часу афіцыйных дадзеных аб кадравых рашэннях у кіраўніцтве КДБ не было.

Аднак, з пераліку намеснікаў Валерыя Вакульчыка згадка пра Леаніда Дзядкова знікла. Гэта можна разглядаць як ускоснае сведчанне яго адстаўкі. У структуры спецслужбы генерал-маёр курыраваў пытанні знешняй выведкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках