20 красавiка 2024, Субота, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвальвацыя намечаная на сярэдзіну восені?

129
Дэвальвацыя намечаная на сярэдзіну восені?

У Нацбанку абмяркоўваюць магчымасць падзення беларускага рубля на 20-30%.

Пра гэта «Белорусскому партизану» паведаміла крыніца ў Нацыянальным банку.

Там паведамілі, што дэвальвацыя рубля намечаная на сярэдзіну восені. Вызначаны і час зніжэння курсу - канец верасня-першая палова кастрычніка. Па дадзеных інфармаванай крыніцы, у Нацыянальным банку абмяркоўваюць магчымасць падзення рубля на 20-30 адсоткаў, але баяцца панікі. Восень – любімы час беларускіх уладаў для эксперыментаў, піша выданне.

Канчатковае рашэнне аб аслабленні нацыянальнай валюты будзе прынятае пасля атрымання чарговага траншу стабілізацыйнага крэдыту ад ЕўрАзЭС. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя для правядзення дэвальвацыі і ўтрымання беларускага рубля ад далейшага падзення ў выніку магчымай панікі на рынку.

Нагадаем, за апошні час прадстаўнікі Мінэканомікі неаднаразова выказваліся за правядзенне плыўнай дэвальвацыі рубля.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках