5 снежня 2021, Нядзеля, 15:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Інжынеры скрыжавалі грузавік, гелікоптэр і мультыкоптэр (Відэа)

20

Амерыканская карпарацыя Advanced Tactics стварыла транспартны сродак для спецназа ЗША.

Новы лятальны апарат уяўляе сабой гібрыд буйнога пазадарожніка, гелікоптэра «Чорны ястраб» і беспілотнага мультыкоптэра, паведамляе тэлеканал «Расія 24».

Асноўная перавага распрацоўкі ў тым, што яна спалучае ў сабе ўсе перавагі гелікоптэра, пазадарожніка і беспілотніка. Прадстаўнікі кампаніі сцвярджаюць, што машыны серыі AT Transformer стануць першымі лятальнымі апаратамі вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (VTOL), таксама здольнымі ездзіць на колах практычна ва ўсялякай мясцовасці.

Такі транспартны сродак будзе карысны ў кожнай сітуацыі. Ён будзе хутка перапраўляць грузы і эвакуяваць раненых. Сёння з гэтымі задачамі спраўляюцца хіба што гелікоптэры, але для іх пасадкі патрабуецца спецыяльная пляцоўка. Тым часам дастаўляць, да прыкладу, раненых да шпіталя, трэба ўжо на аўтамабілі, а гэта страта каштоўнага часу. Апараты серыі AT Transformer будуць самастойна пераадольваць вялікія адлегласці па паветры і затым ад месца пасадкі прыязджаць да патрэбнай мэты.

Сканструяваны прататып атрымаў назву AT Black Knight Transformer («Чорны рыцар -трансформер»). Ён спалучае ў сабе эканамічнасць санітарнага самалёта і змяшчальнасць гелікоптэра «Чорны ястраб». Плануецца, што абцякальнае паветранае судна ў працоўным стане будзе абсталяванае дызельнымі рухавікамі з турбанаддувам, здольнымі ўзляцець з 453 кілаграмамі грузу або пяццю пасажырамі.

Прыкладная далёкасць палёту такога апарата ацэньваецца ў 463 кіламетры на хуткасці 241 кіламетр у гадзіну. Па зямлі AT Black Knight Transformer зможа перавозіць да 726 кілаграмаў грузу або восем пасажыраў на хуткасці да 110 кіламетраў у гадзіну.

Канструкцыя ротараў лятальнага апарата нагадвае тую, што выкарыстоўваецца ў сучасных беспілотных мультыкоптэрах. Яны размешчаныя ў простай і стабільнай канфігурацыі, не маюць рулявых шрубаў і складаных мацаванняў, і кіруюцца высокахуткаснай кампутарнай сістэмай кантролю. У гэтай сістэме таксама прадугледжаная магчымасць палёту з адным няспраўным рухавіком для экстранных сітуацый.

На гэты момант поўнамаштабны прататып прайшоў усе выпрабаванні на зямлі, а першы палёт запланаваны на канец студзеня 2014 года. Доўгатэрміновай мэтай інжынераў Advanced Tactics з'яўляецца трансфармацыя апаратаў серыі AT Transformer у беспілотнікі. Такім чынам, можна будзе не толькі звесці на нішто рызыку і нагрузку для пілотаў, але і павялічыць грузападымальнасць судна.

Раней нямецкія інжынеры выпрабавалі васямнадцацівінтовы электрычныгелікоптэр, прызначаны для кароткіх пералётаў.