19 красавiка 2024, Пятніца, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі пакаралі нядбайнага таксіста-паркоўшчыка

28

У Менску становіцца ўсё больш ананімных змагароў з парушальнікамі правіл паркоўкі.

Часцяком іх метады незаконныя, але мабыць, праблема ў гарадах набліжаецца да пікавай адзнакі. Пакуль улады вырашаюць пытанне аб узмацненні жорсткасці пакаранняў, растуць шэрагі «народных мсціўцаў», і іх спосабы становяцца ўсё больш арыгінальнымі.

Фотасведчанне чарговага «пакарання» з'явілася ўчора, піша onliner.by.

«Таксона пакаралі смяцяры», - лічаць чытачы. Як відаць на здымку, бардзюр афарбаваны ў жоўты колер, а ў дадатку 3, частцы 9, п. 1.4 ПДР сказана: забароненыя спыненне і стаянка транспартных сродкаў, акрамя маршрутных транспартных сродкаў (наносіцца каля краю праезнай часткі дарогі або па версе бардзюра).

Таксіст, мяркуючы па фота, не адзіны парушальнік. Лёс другой машыны невядомы.

Часцей за іншых на парушальнікаў крыўдзяцца кіроўцы смеццявозаў: аўтамабілі перашкаджаюць ім працаваць. Жыхары пры гэтым скардзяцца ў ЖЭС на тое, што смецце не вывозяць тыднямі. Камунальнікі не раз звярталіся да нестандартных спосабаў барацьбы з парушальнікамі паркоўкі: застаўлялі машыны смеццевымі кантэйнерамі або абчаплялі іх пакетамі з адходамі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках