24 красавiка 2024, Серада, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бутэлька віскі пабіла рэкорд кошту на аўкцыёне ў Ганконгу

19
Бутэлька віскі пабіла рэкорд кошту на аўкцыёне ў Ганконгу

Віскі Imperiale M Decanter сышоў з малатка за 4,9 мільёна ганконскіх даляраў (амаль 632 тысячы даляраў).

Хто менавіта стаў пакупніком напою (усяго віскікурня выпусціла толькі чатыры бутэлькі такога віскі), не ўдакладняецца. Вядома толькі, што атрыманыя ад продажу віскі грошы будуць накіраваныя ў ганконскія дабрачынныя арганізацыі, піша Lenta.ru.

На вінных таргах Sotheby's 18 студзеня былі прададзеныя амаль усе лоты. У агульнай колькасці аўкцыён прынёс 29,4 мільёна ганконскіх даляраў.

Папярэдні рэкорд кошту аднасоладавага віскі складаў 460 тысяч даляраў. Ён быў устаноўлены на таргах ў Нью-Йорку ў 2010 годзе.

Macallan пачала вырабляць віскі у 1824 годзе. Кампанія займаецца вытворчасцю напою элітных гатункаў, якія вытрымліваюцца толькі ў бочках з-пад хераса. Пры бутыляванні для разбаўкі віскі выкарыстоўваецца крынічная вада з падземных крыніц.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках