19 красавiка 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вінаваціць Беларусь у кантрабандзе бульбы

86
Расея вінаваціць Беларусь у кантрабандзе бульбы

Рассельгаснагляд падазрае Беларусь у пастаўках еўрапейскай бульбы пад выглядам уласнай.

Рассельгаснагляд просіць ветэрынарныя органы Беларусі аб правядзенні тэрміновых кансультацый па пытанні паставак бульбы з гэтай краіны ў Расею. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта.

«Мы маем інфармацыю, што фірмы-пастаўшчыкі прапануюць расейскім партнёрам пастаўкі бульбы з краін Еўразвяза праз Беларусь», - заявіў ён. Дадзеныя факты тлумачаць, чаму вытворцы бульбы з Еўропы не імкнуцца праводзіць праверкі сваёй прадукцыі ў расейскай фітасанітарнай службы, лічаць у Рассельгаснаглядзе.

Рассельгаснагляд будзе правяраць на мяжы кожную партыю бульбы, якая ўвозіцца з Еўропы.

Беларусь не далучылася да пагадненняў Мытнага саюза, якія дазваляюць кантраляваць паходжанне бульбы, якая пастаўляецца з краіны на рынкі краін-партнёраў, што дае магчымасць прадаваць у Расеі еўрапейскую бульбу пад выглядам беларускай, тлумачаць у Рассельгаснаглядзе. «Мы рыхтуем ліст аб магчымасці ўвядзення абмежаванняў на ўвоз насеннай і таварнай бульбы з Беларусі і просім правядзення тэрміновых кансультацый», - падкрэсліў Данкверт.

Пастаўкі бульбы з ЕЗ у Расею ў цяперашні час абмежаваныя з-за пагрозы распаўсюджвання небяспечных хвароб раслін. Аднак раней Рассельгаснагляд заяўляў пра магчымасць дазволу ўвозу насеннага матэрыялу ў Расею пры ўмове праверкі ведамствам кожнай таварнай партыі.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках