23 красавiка 2024, aўторак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчыкаў берасцейскай ВНУ не выпускаюць за мяжу

28
Выкладчыкаў берасцейскай ВНУ не выпускаюць за мяжу

У БрДУ імя Пушкіна выкладчыкаў настойліва просяць падпісаць паперу «Аб выездах за мяжу работнікаў з ліку ПВС».

Выкладчыкі абавязваюцца ездзіць у Польшчу выключна ў нядзелю, піша «Беларускі партызан».

Некаторыя выкладчыкі берасцейскіх універсітэтаў у выходныя наведваюць краіну-суседку - Польшчу: хтосьці ездзіць па прадукты, а хтосьці займаецца памежным гандлем і такім чынам спрабуе палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Аднак рэктарат Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна разважыў, што гэта дрэнна і наважыўся ўскладніць жыццё сваім супрацоўнікам.

Цяпер без ведама рэктарата выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта не здолеюць ездзіць у Польшчу. Ім дазволена пакідаць межы горада толькі ў нядзелю.

Такая прапанова паступіла ў рэктарат са «структурных падраздзяленняў», як растлумачылі ва ўніверсітэце. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра мясцовае аддзяленне КДБ.

Адначасова рэктарат канстатуе, што агульныя нормы працоўнага заканадаўства не разлічаныя на рэгуляванне працоўнага часу выкладчыкаў. У прыватнасці, для гэтай катэгорыі работнікаў устаноўленая скарочаная працягласць працоўнага часу - 36 гадзін у тыдзень.

Пры гэтым рэжым выкарыстання і ўлік усяго працоўнага часу не заўсёды паддаецца рэгламентацыі, бо ў асобныя дні фактычная працягласць працоўнага дня можа складаць больш за 6 гадзін, а ў іншыя - менш. Час пачатку і заканчэння працоўнага дня не ўсталёўваецца, што абумоўлена спецыфікай працоўнага рэжыму.

«Нават калі ў мяне выходны дзень - я не маю права паводле гэтага дакументу ехаць куды-небудзь за мяжу. Гэты дакумент падпісалі амаль усе выкладчыкі, хоць былі і такія, якія не згаджаліся», - распавёў адзін з выкладчыкаў ВНУ.

Адзначым, што рэктар берасцейскага ўніверсітэта Мечыслаў Часноўскі ўключаны ў «чорны спіс» Еўразвязу як чалавек, які ўдзельнічае ў рэпрэсіях праз палітычныя меркаванні, і яму забаронены ўезд у Еўропу.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках