29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці зніклага салдата: Ён ірваўся служыць у спецназе

48
Маці зніклага салдата: Ён ірваўся служыць у спецназе

Па апошняй інфармацыі, знойдзеныя штык-нож і рацыя, а слядоў самога хлопца - ніякіх.

Ужо чацвёра сутак шукаюць салдата тэрміновай службы з Мазыра Аляксандра Сушчыка. 21-гадовы хлопец служыў у брыгадзе спецназу ў Мар'інай Горцы, а ноччу 3 студзеня ён знік з часткі, нагадвае «Комсомольская правда в Беларуси».

Журналістам удалося звязацца з маці зніклага салдата. Паводле яе слоў, увечары 6 студзеня на тэрыторыі часткі знайшлі схаваныя штык-нож і рацыю, з якімі знік Аляксандр. А пра яго самога пакуль ніякіх вестак.

- Нам патэлефанавалі з часткі 3 студзеня і распавялі, што Сашу абудзілі ў 2 гадзіны ночы, каб ён змяніў іншага салдата і заступіў на нарад. А ўжо ў 4 гадзіны раніцы яго не было. Ніхто не можа зразумець, што адбылося. Ніякіх слядоў барацьбы ў тым месцы, дзе ён стаяў, наогул нідзе ніякіх слядоў. А прачасалі ўжо даўно ўсю мясцовасць, - распавядае маці салдата.

Як аказалася, Аляксандр - старэйшы сын у шматдзетнай сям'і, ён даўно хацеў паступіць на службу ў МУС, таму, калі прыйшоў час прызыву, сам прасіўся ў спецназ:

- І яму вельмі падабалася служыць, распавядаў пра цікавыя вучэнні, ніколі не казаў, каб нехта яго крыўдзіў ў войску. Хацеў застацца служыць па кантракце. Таму нават не ведаю, што думаць. Была версія, што да дзяўчыны ўцёк, але ніякай дзяўчыны ў яго не было. Калі ён у адпачынку быў, накупляў прадуктаў і ўвесь час сядзеў дома, гуляў у кампутарныя гульні. Дарэчы, ён павінен быў прыехаць дадому ў звальняльную літаральна праз тыдзень! Гаварыў пра гэта, калі 31 снежня мы з ім апошні раз размаўлялі, ён тэлефанаваў павіншаваць нас з Новым годам, - кажа маці салдата.

Яна характарызуе Аляксандра як дамашняга хлопца, кажа, што ён вельмі любіў няньчыцца з маленькімі братамі, даглядаў за імі. Кажа, што калі б Саша хацеў уцячы дадому, то даўно ўжо прыехаў да бацькоў.

- Таму вельмі перажываем, галоўнае, каб ён застаўся жывы! А за правіну сваю адкажа, што ж рабіць. Дарэчы, гэта мы першыя заявілі, што ён уцёк з аўтаматам, таму што думалі, што на нарад са зброяй заступаюць. Потым ужо з часткі нам патэлефанавалі і сказалі, што гэта не так, - паведаміла яна.

Дарэчы, у сацыяльных сетках пішуць, што нядаўна бачылі хлопца ў ваеннай форме ў краме гарадскога пасёлка Дружны Пухавіцкага раёна. Інфармацыя правяраецца.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках