19 красавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цётка Кім Чэн Ына знаходзіцца ў коме

1
Цётка Кім Чэн Ына знаходзіцца ў коме

Новыя дадзеныя аб магчымым стане роднай цёткі лідара КНДР Кім Чэн Ына 68-гадовай Кім Ген Хі прадставілі паўднёвакарэйскія СМІ.

Паводле інфармацыі газеты «Чунан Ільбо», якая спасылаецца на крыніцы ў выведцы ЗША, жанчына знаходзіцца ў коме. Гэта стала следствам перанесенай аперацыі на мозгу, якую ёй зрабілі ў Парыжы.

Нагадаем, што раней вылучаліся версіі пра яе самагубства, а таксама пра сур'ёзныя праблемы са здароўем, якія сталі вынікам спалучэння хваробы сэрца і алкагольнай залежнасці. Гаварылася таксама, што Кім нібыта зрабіла сабе аперацыю на сэрцы ў Маскве. Кім Ген Хі з'яўляецца малодшай сястрой памерлага лідара КНДР Кім Чэн Іра. Яна была жонкай «шэрага кардынала» Паўночнай Карэі Чан Сон Тхэка, які ў сярэдзіне снежня мінулага года быў абвінавачаны ў шматлікіх злачынствах, арыштаваны, пазбаўлены ўсіх пасад, а затым пакараны, піша сайт rg.ru.

Паўднёвакарэйскае выданне «Чунан Ільбо», агучваючы новую версію, цяпер спасылаецца на крыніцы ў выведцы ЗША. «Мы атрымалі ад годнай даверу крыніцы інфармацыю, паводле якой Кім Ген Хі ў мінулым годзе ў Парыжы была зробленая аперацыя на мозгу, - заявіў суразмоўца выдання, выказаўшы здагадку, што аператыўнае ўмяшанне не было цалкам паспяховым. - Пасля гэтага былі ўскладненні, выкліканыя аперацыяй. Яна моцна аслабла, яе вага складае ўсяго толькі 35 кг. Цяпер Кім знаходзіцца ў стане, блізкім да комы», - дадаў ён, папрасіўшы не называць свайго імя.

Прадстаўнік амерыканскіх спецслужбаў таксама абверг паведамленні аб смерці Кім, якія ўжо з'явіліся ў паўднёвакарэйскіх і японскіх СМІ. «Наколькі я ведаю, гэта не так. Яна яшчэ жывая. А калі памрэ, то напэўна будзе праведзенае буйнамаштабнае пахаванне», - адзначыў выведнік.

Двума днямі раней афіцыйны прадстаўнік урада Паўднёвай Карэі таксама засумняваўся ў праўдзівасці паведамленняў пра смерць Кім Ген Хі. «Як мы змаглі высветліць у начальніка СНБ Кім Чжан Су, у нас няма ніякіх пацверджанняў таго, што Кім Ген Хі памерла», - заявіў 7 студзеня, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў, прэс-сакратар адміністрацыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі Лі Чжон Хен.

Нагадаем, што ў апошні раз Кім Ген Хі бачылі на публіцы ў пачатку верасня мінулага года. Чатырохмесячная адсутнасць шмат у чым і справакавала чуткі пра яе сур'ёзную хваробу і нават смерць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках