19 красавiка 2024, Пятніца, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопніка касіркі ў ГЦ «Шчасце» застрэлілі?

49
Захопніка касіркі ў ГЦ «Шчасце» застрэлілі?

Відавочцы сцвярджаюць, што захопніка касіркі абменніка застрэлілі, а дзяўчына - у рэанімацыі.

Мянчанка Юлія, якая ў гэты момант знаходзіцца каля ГЦ «Шчасце», паведамляе charter97.org, што аператыўная група забіла захопніка. Аб вызваленні закладніцы ўжо паведамляе Следчы камітэт, аднак афіцыйных падрабязнасцяў вызвалення няма.

«Мужчыну забілі адным стрэлам - пра гэта людзі ўдакладнілі ў работнікаў хуткай. А дзяўчыну вывелі праз іншы ход, яе цяпер рэанімуюць, хуткая ўжо з'ехала. Перад гэтым да натоўпу выходзіла медык і прасіла танную майку, каб спыніць кроў дзяўчыны. Зусім маладзенькая, такі стрэс.

Ахоўнік, які працуе ў ГЦ «Шчасце», распавядаў, што мужчына прыехаў туды з братам, яны планавалі абрабаваць банк і з'ехаць з горада. Сам ён, кажуць, з Ангарскай. Размаўляў толькі са святаром. Перыядычна прасіў вады. Сам ён снайпер, быў з шокерам і з калібраванай зброяй», - паведамляе яна.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках