28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ заклікаў Беларусь скасаваць смяротнае пакаранне

6
ЕЗ заклікаў Беларусь скасаваць смяротнае пакаранне

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання.

У сувязі з гэтым Еўрапейскі звяз і Рада Еўропы пацвярджаюць сваё непрыманне такога пакарання ва ўсіх выпадках і пры любых абставінах і выказваюць прыхільнасць да ягонага сусветнага скасавання. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Кэтрын Эштан і генеральнага сакратара Рады Еўропы Турб'ерна Ягланды, паведамляе «Интерфакс».

«У нашых дзяржавах-сябрах (ЕЗ і РЕ) не было пакаранняў смерцю ўжо цягам апошніх 17 гадоў. Еўрапейскі звяз і Рада Еўропы вітаюць той факт, што ўсе дзяржавы-сябры Еўрапейскага звязу ўжо ратыфікавалі абодва Пратаколы, 6 і 13 Еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека, і заклікаюць ўсе іншыя еўрапейскія дзяржавы, якія яшчэ не зрабілі гэтага, падпісаць і ратыфікаваць гэтыя дакументы, накіраваныя на скасаванне смяротнага пакарання», - адзначаецца ў дакуменце, распаўсюджаным у чацвер у Брусэлі.

Аўтары заявы выказваюць сваю занепакоенасць рэгрэсам ў некаторых краінах, якія апошнім часам вынеслі вялікую колькасць смяротных прысудаў, у тым ліку пашырэннем ўнутранага заканадаўства ўжывання смяротнага пакарання ці аднаўленне пакаранняў смерцю пасля перыяду некалькіх гадоў.

ЕЗ і РЕ заявілі аб сваім шкадаванні ў сувязі з нядаўнімі карамі ў Беларусі, адзінай еўрапейскай краіне, якая ўжывае гэты від пакарання. Яны рашуча заклікалі Беларусь змякчыць прысуды двум асобам, асуджаным на смяротнае пакаранне ў 2013 годзе, і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго скасавання.

Абедзве арганізацыі віталі нядаўнія крокі, прынятыя Афрыканскім звязам у прыняцці Дадатковага пратакола да Афрыканскай хартыі правоў чалавека і народаў, што датычыцца скасавання смяротнага пакарання.

Яны таксама віталі той факт, што нядаўнія ратыфікацыі Другога факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 15 снежня 1989 года, накіраванага на скасаванне смяротнага пакарання, давялі да 81 дзяржавы-удзельніцы гэтага пратаколу. ЕЗ і РЕ заклікалі ўсе дзяржавы, якія яшчэ не зрабілі гэтага, ратыфікаваць пратакол з нагоды ягонага 25-годдзя ў 2014 годзе.

«Еўрапейскі звяз і Рада Еўропы заклікаюць усіх сябраў ААН падтрымаць рэзалюцыю аб увядзенні мараторыя на прымяненне смяротнай кары, якая будзе пастаўленая на галасаванне на 69-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у снежні 2014 года», - гаворыцца ў сумеснай заяве.

10 кастрычніка адзначаецца Сусветны і Еўрапейскі дзень барацьбы са смяротнай карай, які быў афіцыйна прызнаны Саветам Еўропы і Еўрапейскім звяз у 2007 годзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках