19 красавiка 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луісу Суарэсу ўручылі «Залатую буцу»

1

Напададнік «Барселоны» Луіс Суарэс стаў уладальнікам «Залатой буцы» -2013/14.

27-гадовы ўругваец атрымаў гэты прыз за тое, што ў мінулым сезоне забіў за «Ліверпуль» 31 гол, стаўшы лепшым бамбардзірам чэмпіянату Англіі.

«Залатую буцу» Суарэсу ўручыў былы галоўны трэнер «Ліверпуля» Кені Далгліш, піша by.tribuna.com.

Адзначым, што Суарэс падзяліў гэты прыз з форвардам «Рэала» Крышціяну Раналду, абодва набралі па 62 балы (Раналду ў мінулым чэмпіянаце Гішпаніі таксама забіў 31 гол і атрымае свой прыз у канцы лістапада).

Нагадаем, пасля заканчэння дыскваліфікацыі Суарэс можа дэбютаваць за «Барселону» ў матчы супраць «Рэала», які адбудзецца 25 кастрычніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках