24 красавiка 2024, Серада, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Айдэр Муждабаеў: Расея пойдзе прахам разам з Пуціным

11
Айдэр Муждабаеў: Расея пойдзе прахам разам з Пуціным

Пуцін не пакіне пасля сябе ні вялікай Расеі, ні добрай памяці пра сябе.

Пра гэта расейскі журналіст Айдэр Муждабаеў піша ў «Фэйсбуку».

«Словы Валодзіна, вымаўленыя на «Валдае» ў Сочы: «Ёсць Пуцін - ёсць Расея, няма Пуціна - няма Расеі» - гэта не камплімент і не прызнанне ягонай гістарычнай ролі. Наадварот - гістарычны прысуд, які прагучаў загадзя, прычым з бліжэйшага акружэння.

Мабыць, у гэтым і сутнасць крывадушнай эпохі: Валодзін, натуральна, хацеў шэфа пахваліць, а вырвалася, і ўсе пачулі - што пасля Пуціна Расея пойдзе ў разнос. Чым вызначыцца і месца Пуціна ў падручніках гісторыі, і ўсё астатняе, яшчэ больш важнае для нас.

Калі шчыра, мне Пуціна нават трохі шкада. Усё, да чаго ён імкнуўся, я нават веру, што шчыра, - пойдзе прахам пасля канца праўлення. Ні вялікай Расеі ён не пакіне, ні доўгай добрай памяці пра сябе.

Вядома бо, чым абарочваецца рабалепная любоў, - заўсёды праклёнамі, іншых варыянтаў няма (і здрадзяць першымі самыя сракалізы, што Пуцін мог асабіста назіраць на прыкладзе Лужкова). А аднаасобнае праўленне сканчаецца крахам сістэмы, «замацаванай» на адной асобе.

Вось і ўсё. Дзякуй Валодзіну з яго агаворку. Магчыма, ён больш, чым усе т.зв. апазіцыянеры, расплюшчыў вочы расейцам на будучыню - і іх радзімы, і іх цяпер безумоўнага лідэра», - напісаў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках