28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збеглы вайсковец расстраляў у Растове-на-Доне паліцэйскіх

10
Збеглы вайсковец расстраляў у Растове-на-Доне паліцэйскіх

Вайсковкц абстраляў дваіх паліцэйскіх, якія прыбылі на выклік у адну з растоўскіх кватэр.

Адзін з вартавых парадку памёр на месцы, другі знаходзіцца ў цяжкім стане.

Паводле папярэдняй інфармацыі, вайсковец, які расстраляў паліцэйскіх у Растове-на-Доне, дэзерціраваў з месца праходжання вайсковай службы. Як паведаміла крыніца ў праваахоўных органах рэгіёну, 25-гадовы Эдуард Арцем'еў служыў у вайсковай частцы №75391 Мілераўскага раёна Растоўскай вобласці, паведамляе LifeNews.

- У 2013 годзе падазраваны атрымаў штатную пасаду інжынера групы абслугоўвання авіяцыйных войскаў. Служыць падазраваны ў ВС РФ з 2006 года, - падкрэсліла крыніца ў паліцыі.

Як атрымалася высветліць падчас следства, у сярэдзіне кастрычніка Арцем'еў быў камандзіраваны з Растоўскай вобласці ў Ліпецк на перанавучанне. Аднак у Ліпецку ён так і не з'явіўся.

- У вайсковай частцы Мілерава не ведаюць, дзе знаходзіцца вайсковец. На перанавучанне ён з'ехаў без зброі, - паведаміла крыніца ў паліцыі.

- Следчымі органамі Следчага камітэта Расейскай Федэрацыі Растоўскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле прыкметаў складаў злачынстваў, прадугледжаных арт. 317 КК РФ (замах на жыццё супрацоўніка паліцыі), арт. 222 КК РФ (незаконны абарот зброі), - паведаміла старшая памочніца СУ СК Растоўскай вобласці ва ўзаемадзеянні са СМІ Галіна Гагалаева.

У гэты момант падазраваны не затрыманы, вядзецца следства.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках