10 лiпеня 2020, Пятніца, 2:34
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага прайшла ў Свіслачы

4

Блізу 100 чалавек з розных гарадоў Беларусі сабраліся ў Свіслачы, каб ушанаваць памяць паўстанцаў.

Мерапрыемствы прайшлі ля магілы Віктара Каліноўскага, брата кіраўніка паўстання 1863 года, паведамляе Радыё Рацыя».

«Два гады не быў, так як працаваў за мяжой. Сёлета, як звычайна, уразіла тое, што на ўездзе ў Свіслач міліцыянты адразу пачалі здымаць на відэа, на ўездзе і на могілках. Суправаджаюць нас па ўсёй дарозе, куды б мы не паехалі, прыехалі да маёнтку, дзе калісьці жыў Кастусь Каліноўскі - яны за намі. Мы нейкія тэрарысты або што? Ушаноўваем памяць аднаго з найвялікшых сыноў беларускага народа», - распавёў жыхар Гародні, які браў удзел у акцыі.

Менавіта на гэты дзень прыйшлося пахаванне Свіслацкага актывіста Віктара Дзесяціка, які быў душой і арганізатарам мерапрыемства. Яго пахавалі на тых жа могілках, дзе знаходзіцца магіла Віктара Каліноўскага. Пасля людзі, якія прыехалі ў Свіслач з міншчыны, гарадзеншчыны і берасцейшына, накіраваліся да помніка Кастусю Каліноўскаму ў самым цэнтры Свіслачы, паставілі свечкі ля помніка Рамуальду Траўгуту - удзельніку паўстання 1863 года, а таксама зазірнулі ў Якушоўку, дзе знаходзілася сядзіба сям'і Каліноўскіх. Там яны таксама паставілі свечкі ў памяць пра паўстанцаў 1863 года.

За правядзеннем мерапрыемства пастаянна сачылі міліцыянты з Свіслацкага райаддзела міліцыі, здымалі на відэакамеры, фіксавалі прысутных. Затрыманых не было.