18 снежня 2018, aўторак, 21:20
Дзякую вам
Рубрыкі

Раналду атрымае «Залаты буц» 6 лістапада

Форвард у трэці раз атрымае гэтую ўзнагароду.

6 лістапада адбудзецца цырымонія ўручэння «Залатога буца», прыз для лепшага бамбардзіра еўрапейскіх чэмпіянатаў, нападніка «Рэала» Крышціяну Раналду.

Форвард, які адзначыўся 31 голам у чэмпіянаце Гішпаніі сезона-2013/14, у трэці раз атрымае гэтую ўзнагароду. Паводле вынікаў мінулага сезону ён падзяліў трафей з нападнікам «Ліверпуля» Луісам Суарэсам, якія перайшоў гэтым летам у «Барселону», аднак не змог прысутнічаць разам з ім на цырымоніі, якая прайшла 15 кастрычніка, піша «Прессбол».

Раней Крышціяну Раналду заваёўваў «Залаты буц» у сезоне-2007/08 у складзе «МЮ» (31 гол) і ў 2010/11, ужо быўшы гульцом «Рэала» (40 галоў).

Фота: AP