25 красавiка 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган адкрыў прэзідэнцкі палац коштам у € 270 млн (Відэа)

9

Крытыкі палітыка называюць ягоны новы прыстанак "Белым палацам".

Па аналогіі з амерыканскім Белым домам, пры гэтым адзначаючы, што апошні ў шэсць разоў меншы за пабудаваны ў Анкары.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган урачыста прэзентаваў гасцям свой новы палац у Анкары.

Цэнтральны будынак упрыгожвае партрэт Атацюрка, а ўвесь комплекс размешчаны на тэрыторыі ў 200 тыс. квадратных метраў і абышоўся падаткаплатнікам у € 270 млн. Пра гэта паведамляе "Левы бераг" са спасылкай на Euronews.

Крытыкі палітыка называюць ягоны новы прытулак "Белым палацам" - па аналогіі з амерыканскім Белым домам - пры гэтым адзначаючы, што апошні ў шэсць разоў меншы за пабудаваны ў Анкары. На думку апазіцыянераў, манументальныбудынак сведчыць аб аўтакратычных схільнасцях кіраўніка дзяржавы. Абаронцы навакольнага асяроддзя таксама незадаволеныя ўзвядзеннем палацавага комплексу, паколькі пры будаўніцтве сотні дрэў былі спілаваныя.

Першапачаткова гэты палац павінен быў стаць рэзідэнцыяй прэм'ера, але пасля таго як Эрдаган перасеў у крэсла прэзідэнта, змяніўся і статус будынку.

Эрдаган стаў першым прэзідэнтам Турцыі, які вырашыў пакінуць традыцыйную рэзідэнцыю лідараў краіны - палац Чанк, дзе засядалі 12 папярэдніх кіраўнікоў турэцкай дзяржавы, у тым ліку яе заснавальнік Кемаль Атацюрк.

Увечары серады ў новым палацы планаваўся прыём з нагоды інаўгурацыі Эрдагана і 2,5 тыс. запрашэнняў былі ўжо разасланыя гасцям. Аднак з прычыны аварыі на шахце ў правінцыі Караман, якая забрала жыцці 18 чалавек, Эрдаган вырашыў адмяніць урачыстасць.

Рэджэп Таіп Эрдаган перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі ў жніўні 2014 года. З 2003 года ён займаў пасаду прэм'ер-міністра, а ў 1994-1998 гадах быў мэрам Стамбула. Эрдаган узначальвае Партыю справядлівасці і развіцця ісламісцкага толку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках