29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы з'елі наша сала?

79
Расейцы з'елі наша сала?

У менскіх крамах знікла сала і грудзінка.

Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

«Ну, ведаеце... каб у Беларусі сала ў продажы прапала, гэта проста незразумела што павінна адбыцца. І яно ўсё ж такі, мабыць, адбылося, - піша адзін з карыстальнікаў Фэйсбука з Менска. - Трэці тыдзень. Трэці, каб на яе ліха, тыдзень, спрабую купіць грудзінку. А яе няма. Ні варана-вэнджанай (брр, але прымальна), ні салёнай (таксама брр, але залежыць ад ступені фанатызму засольнікаў), ні сырой... ніякай. Варварства якое.

Не, я ведаю, на Жданах і на Камароўцы будзе, але ў мяне часу не стае туды дабрацца. А ў крамах (Карона, Гіпа, Рублеўскі і проста суседні гастраном) яе, грудзінкі, проста няма.

Як мне патлумачыла жанчына-прадавачка ў сеткавай краме з назвай на «Р», яе, грудзінку: «...пасля, ну, як там санацыi або санітацыі або яшчэ што, якія былі ў Расеі, нам перасталі завозіць. У нас цяпер сала ўсялякае бяруць, не гледзячы на кошт, з самай раніцы. Сёння вось была грудзінка са Жлобіна, адзін кавалак. І дарагая ж! Але да дзевяці раніцы забралі ўсю...»

Я вось не магу зразумець, чаму Расея з'ела ўсё нашае сала. Хоць ёсць ідэя: яна перастала есці ўкраінскае, а еўрапейскае ёй не пасуе з ідэалагічных меркаванняў.

Ну дык можна ж завезці ў Менск замест пастаўленага ў Маскву беларускага сала ўкраінскае!

Не, не вязуць...

А між тым вось ужо месяц як мая ранішняя яечня аддае ня свіным салам, як ёй пакладзена па раскладзе, а насеннем сланечніка. Ну, ці алівамі, як прыйдзецца. Варварства якое ... »

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках