29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ёсць рэстаран, дзе не абслугоўваюць расейцаў

22
У Польшчы ёсць рэстаран, дзе не абслугоўваюць расейцаў

У польскім горадзе Сопаце з'явіўся першы рэстаран, дзе афіцыянты адмаўляюць у абслугоўванні грамадзянам Расеі.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, на дзвярах установы «Piaskownica» (Пясочніца) вісіць аб'ява, напісанае ад рукі «Rosjan nie obsługujemy» («Расейцаў не абслугоўваем»), паведамляе novosti-n.org.

Уладальнік рэстарана Ян Хермановіч заявіў журналістам, што такім чынам пратэстуе супраць «уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю незалежнай Украіны».

З ягоных слоў, афіцыянты адмаўляюць у абслугоўванні толькі тым расейцам, якія падтрымліваюць прэзідэнта Пуціна.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках