26 красавiка 2019, Пятніца, 17:47
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Альфрэд Кох: Расею чакае страта суверэнітэту і раскіданне

79

А Пуціна - Гаага.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» былы віцэ-прэм'ер Расеі Альфрэд Кох.

«Карацей. Што мы маем. Санкцыі супраць нас не скасавалі. Данбас мы не забралі. І, як выявілася, і не мерыліся. Людзі (шмат) загінулі. У тым ліку і расейцы.

Нафта падае. Бюджэт едзе на сухі лес. Эканамічны рост роўны нулю. Прамысловага росту няма. Валютныя паступленні - скарачаюцца. Аплатны баланс краіны пагаршаецца з кожным днём.

Блізка-блізка часіна, калі і крытычны імпарт стане праблематычным (лекі, запчасткі да электронікі, да кантрольна-вымяральнай апаратуры ў медыцыне, энэргетыцы і г.д.), бо проста будзе дэфіцыт валюты.

Рубель хіліцца. Інфляцыя пад канец года будзе відавочна двухзначнай. У спалучэнні з нулявым ростам гэта класічная стагфляцыя – жахлівы сон кожнага ўрада», - піша Альфрэд Кох.

Са слоў палітыка, вываз капіталу з Расеі дасягне паўтары сотняў мільярдаў. Інвестыцыі спыняцца, а тыя, што будзе рабіць дзяржава, стануць проста закопваннем грошай у зямлю.

«Рынак нерухомасці абрынецца. З ім ляснуцца спачатку дэвэлопэры, а потым банкі, што крэдытавалі іх. Уклады грамадзян знікнуць разам з гэтымі банкамі. Бягучую заплату гэтых людзей будзе з'ядаць інфляцыя.

Прававое беззаконне дасягне жудасных формаў. Людзі проста пачнуць знікаць невядома куды. Зрэшты - вядома. Але там будуць разводзіць рукамі і казаць, што не ведаюць. Што шукаюць. Але яны ж не чараўнікі.

Палітычная сістэма звядзецца ў выкананне жадункаў і дзікіх фантазій аднаго чалавека, які даўно ўжо знаходзіцца ў поўнай прастрацыі ад нуды і перасычанасці. Дзяржава прыме формы ў найбольшай ступені адпаведныя ягоным асабістым комплексам і фобіям.

СМІ ашалеюць канчаткова і будуць ва ўсім вінаваціць Захад і Украіну. Улады кінуцца да Кітаю ў надзеі на тое, што той падкіне грошыкаў. Ён нічога не дасць. Бо больш за ўсіх у кволай і аганізавальнай Расеі зацікаўлены менавіта ён.

Тады ўлады кінуцца да амэрыканцаў. Амэрыканцы шырока ўсміхнуцца і скажуць: 1.Пуціна ў Гаагу (як Мілошавіча). 2.Дэманапалізацыя і прыватызацыя СМІ. 3.Вольныя выбары з дапусканнем усіх ахвотных пад кантролем міжнародных назіральнікаў. 4.Канстытуцыйная рэформа. 5.Адмова ад ядзернага статусу і раззбраенне пад кантролем NATO. 6. Вайсковыя базы NATO на тэрыторыі Расеі», - піша Альфрэд Кох.

Адзінай альтэрнатывай гэтаму можа стаць Кітай. Аднак умовы Пекіна не задаволяць урад Расеі.

«Мы адмовімся. Тады яны скажуць: ідзіце назад да кітайцаў. Кітайцы скажуць: ок. Так ужо і быць, мы вам дапаможам. Але ў нас адна ўмова: замена народа. Мы да расейцаў ніякіх прэтэнзій не маем, але ў нас народ больш дзейсны. Тут няма нічога асабістага, гэта проста бізнэс.

Мяркуйце самі: калі вы бераце ў кіраванне ферму і бачыце, што там статак складаецца з кароў сяреднерасейскага заводу, то вы разумееце, што яго трэба замяніць на кароў гольштынскага заводу. Проста таму, што гольштынцы даюць больш малака пры тых жа выдатках. А гэты статак трэба адправіць на каўбасу.

І ў вас жа няма ніякай непрыязнасці да сярэднерасейскіх кароў. Проста яны вам не патрэбныя для вашых задач. Так і тут: якія могуць быць аргумэнты? Нам патрэбныя вашы рэсурсы. Мы іх асвоім без вас. Вы нам не патрэбныя. Навошта нам вас карміць і захоўваць? Ідзіце на каўбасу. Нашы кітайцы нашым задачам дадуць рады лепш.

Спалохаўшыся гэтай дзіўнай праўды, мы зноў кінемся да амэрыканцаў. І будзем выконваць іхныя 6 умоў. Вось да чаго прывядзе нас наша барацьба за Расейскі свет, «асобную цывілізацыю» і на ... ўсіхкручэнне. Страта суверэнітэту і нават (цалкам магчыма) раскіданне дзяржавы - гэта цалкам рэальная пэрспэктыва пры такім раскладванні», - піша Альфрэд Кох.