25 красавiка 2024, Чацвер, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Каўнасе названыя пераможцы прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі

У Каўнасе названыя пераможцы прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі

Прэмія Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю ўручаецца ў галіне гісторыі, гуманітарных навук і сацыяльных навук.

З гэтага года прэмію ў галіне гуманітарных навук аб'ядналі з прэміяй імя Зоры Кіпель Паўночнаамерыканскай асацыяцыі даследчыкаў Беларусі, піша «Наша Нiва».

У адрозненне ад мінулага года, сёлета Прэміяй уганараваныя асобна: лепшыя манаграфіі і лепшыя артыкулы. На прэмію маглі прэтэндаваць аўтары твораў 2012-2013 гадоў.

Прэміі былі ўручаныя ўвечары 4 кастрычніка ў вялікай зале Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе.

Вялі цырымонію філосаф Ігар Бабкоў і тэолаг Наталка Васілевіч.

Канверты з вынікамі галасавання экспертаў разрэзалі за гадзіну да цырымоніі ў прысутнасці намінантаў.

І вось вынікі.

Прэмію за лепшую гістарычную манаграфію атрымаў безумоўны бэстсэлер і, адначасова, кніга, поўная адкрыццяў. Гэта ўладальнік аграсядзібы «Марцінава гусь» і адначасова навуковец Алесь Белы. «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХII-ХVIII стст».

Вельмі напружаная канкурэнцыя была ў намінацыі «Гістарычны артыкул». Урэшце перамог артыкул гісторыка Андрэя Ціхамірава «Жаночыя вобразы ў «заходнярускім» наратыву».

Прэмію за манаграфію ў гуманітарных навуках атрымаў этнограф і гісторык з Полацкага універсітэта Уладзімір Лобач за кнігу «Міф. Прастора. Чалавек: беларускі традыцыйны ландшафт у семіятычнай перспектыве».

Прэмію за артыкул у гуманітарных навуках атрымаў Андрэй Горных за артыкул «Капіталізм і трывога».

І, нарэшце, у галіне сацыяльна-палітычных навук перамог зусім малады аўтар Ігар Расолька (на фота) за артыкул «Фактары ўзнаўлення беларускай ідэнтычнасці ў памежных прасторах Польшчы і Літвы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках