19 красавiка 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя прапануе крымскім татарам правесці Курултай на сваёй тэрыторыі

3
Турцыя прапануе крымскім татарам правесці Курултай на сваёй тэрыторыі

Гэта звязана з пастаянным ціскам, які аказваецца на Меджліс крымскататарскага народа.

Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу заяўляе, што Турцыя разглядае магчымасць арганізацыі правядзення пасяджэння курултая (нацыянальнага з'езду) крымскіх татар за межамі Крыма. Пра гэта турэцкі міністр сказаў сёння на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Украіны Паўлам Клімкіным, паведамляе УНІАН.

Меўлют Чавушаглу падкрэсліў, што Меджліс крымскататарскага народа знаходзіцца пад пастаянным ціскам. Разам з тым ён адзначыў, што лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілеў і старшыня меджліса Рафат Чубараў не маюць магчымасці асабіста наведваць Крым.

"Учора ўвечары мы разгледзелі разам са спадаром Джамілевым і іншымі кіраўнікамі меджліса пытанне, якое тычыцца правядзення курултая або ў Турцыі, або ў іншым месцы", - сказаў Чавушаглу.

У сувязі з гэтым ён дадаў, што былі разгледжаныя станоўчыя і адмоўныя бакі правядзення курултая ў тым ці іншым месцы.

"Перамовы працягваюцца, калі будзе прынятае адпаведнае рашэнне, яно будзе афіцыйна паведамленае", - дадаў ён.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, якое б рашэнне ні было прынятае, Турцыя будзе заставацца на пазіцыях падтрымкі крымскіх татар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках