20 красавiка 2024, Субота, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын міністра Маскевіча жыве ў ЗША

66
Сын міністра Маскевіча жыве ў ЗША

За мяжой ужо шмат гадоў жыве сын міністра адукацыі Беларусі Сяргея Маскевіча - Дзяніс.

Згодна профілю ў сацыяльнай сетцы для прафесіяналаў LinkedIn, ён скончыў універсітэт Мангейма і БДУ, шмат гадоў працуе ў галіне праграмавання і вэб-дызайну. Дзяніс Маскевіч - заснавальнік кампаніі ShopLogic, працуе ў кампаніі BloomReach,

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», апошнім часам Дзяніс захапляецца вандраваннямі.

Нагадаем, сёння дыктатар раскрытыкаваў чыноўнікаў, чые дзеці жывуць за мяжой. «Некаторыя ў нас міністры дапрацаваліся да таго, што іх дзеці пастаянна жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі і навучаюцца там, а яны рэфармуюць нашу сістэму адукацыі. Зразумела, што будзе ад гэтых рэформаў», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках