23 красавiка 2024, aўторак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Прыплылі...

16

«Крымнашызм» і гонка за ўзбраеннем прывялі да рэзкага скарачэння фінансавання адукацыі, аховы здароўя і сацыяльных праграм рэгіёнаў РФ.

Пра гэта расейскі палітык напісаў у «Фэйсбуку».

«Крымнашызм і гонка за ўзбраеннем прыводзяць да рэзкага скарачэння фінансавання адукацыі, аховы здароўя і сацыяльных праграм рэгіёнаў. Скарачаюцца фонды заробкаў настаўнікаў і выхавацеляў дзіцячых садкоў, выдаткі на закупку лекаў. Рэзка ўразаецца праграма сняданкаў для дзяцей пачатковых класаў, растуць тарыфы на камуналку.

Перад вамі ў табліцы Яраслаўскі бюджэт на 15 год у параўнанні з 14 і 13. Скарачэнне на адукацыю 2,5 млрд рублёў (15%), аховы здароўя на 1 млрд р (11%), сацыяльных праграм на мільярд ~ 10%.

І гэта ў абсалютных лічбах. З улікам дэвальвацыі і інфляцыі, рубель 15-га года таннейшы за рубель ўзору 14-га года мінімум на 10%. Такім чынам маем: скарачэнне рэальных выдаткаў у адукацыі на 25%, ахове здароўя і сацыяльнай палітыцы на 20%.

Але ёсць і рост выдаткаў. Напрыклад, на абслугоўванне абласной запазычанасці выдаткі вырастуць на 25% і дасягнуць 2,6 млрд рублёў. Скарачэнне выдаткаў на дзяцей і школы пайшло на выплаты банкам. Выдатна, праўда!? Вось ён трыумф мудрай сацыяльнай палітыкі!

Ну і для паўнаты карціны. На фоне скарачэння расходаў на медыцыну і школы чыноўнікі вырашылі павялічыць выдаткі на сябе любімых. Артыкул Агульнадзяржаўныя пытанні вырас аж на 500 млн рублёў.

Гуманізм, справядлівасць і сціпласць улады ў Вас перад вачыма.

А пры чым тут Крым і гонка ўзбраенняў, спытаеце Вы?

Адказваю.

Ва ўмовах вертыкалі і звыш цэнтралізацыі бюджэту рэгіёны залежаць ад цэнтра і фінансавання з Масквы.

Аднак у сувязі з вялізным ростам вайсковых выдаткаў-800 млрд р (33%) федэральны бюджэт кінуў рэгіёны з іх абавязкамі і сацыялкай на волю лёсу і пакінуў падтрымку на мінімальным узроўні.

Вынік у табліцы.

Прыплылі…

А ў гэты час урад вобласці рапартуе, што бюджэт захаваў сацыяльную накіраванасць...

Праўда - гэта хлусня, чорнае - гэта белае, зло - гэта дабро» - напісаў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках