18 красавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША разгледзіць пытанне аб прадстаўленні Украіне зброі

28
Кангрэс ЗША разгледзіць пытанне аб прадстаўленні Украіне зброі

Закон аб ленд-лізе разглядае перадачу Украіне зброі, боепрыпасаў і іншых відаў узбраення для супрацьстаяння расейскай агрэсіі.

Яго аўтар - рэспубліканец Майкл Берджэс - перакананы, што адной фінансавай дапамогі ў сітуацыі, якая склалася, ужо недастаткова, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Украінцы хочуць жыць у аб'яднанай, незалежнай, стабільнай і квітнеючай дэмакратыі. І, без сумневу, вайна на Данбасе ўскладняе рэфарматарскія намаганні. Расейская агрэсія зрабіла Украіну больш аб'яднанай, больш дэмакратычнай і, што іранічна, больш празаходняй. Вынікі апошніх выбараў гэта пацвердзілі», - сказаў ён.

Прадстаўнік Рэспубліканскай партыі заклікаў дапамагчы Украіне ў яе імкненні да свабоды і дэмакратыі.

«Кангрэс стаіць на пазіцыі салідарнасці з Украінай. ЗША ўжо падалі фінансавую і матэрыяльную дапамогу Украіне, але прымаючы пад увагу пастаянную агрэсію і адсутнасць павагі да мірнага плану, якія будуць дэманстравацца Расеяй, Украіна мае патрэбу ў большым, чым грошы. Украіне трэба зброя, боепрыпасы, бронекамізэлькі і сродкі сувязі, - адзначыў кангрэсмэн. - Безумоўна, фінансавая дапамога важная, але таксама важная зброя і боепрыпасы, каб адбіць расейскія войскі, якія ўварваліся ў суверэнную краіну».

Законапраект Майкла Берджэса HR 5315 прапануе па праграме ленд-ліза даць прэзідэнту ЗША права перадаць зброю Украіне. У выпадку, калі законапраект будзе прыняты, Украіна можа разлічваць на процітанкавую і супрацьпаветраную зброю, боепрыпасы, штурмавыя і снайперскія вінтоўкі, іншую стралковую зброю, гранатамёты, кулямёты, сістэмы кіравання агнём, бронекамізэлькі, шматмэтавыя аўтамабілі і многае іншае.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках