28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя санкцыі супраць Расеі - на парадку дня саміту ЕЗ

18
Новыя санкцыі супраць Расеі - на парадку дня саміту ЕЗ

ЕЗ не адмовіўся ад ідэі ўвесці новыя сектаральныя санкцыі супраць Расеі.

Пра гэта паведаміла крыніца газеты «Коммерсант» у Брусэлі.

Узмацненне жорсткасці абмежавальных мер супраць Расеі будзе залежаць ад паводзінаў сепаратыстаў ва ўсходніх абласцях Украіны. Калі яны паспрабуюць захапіць новыя тэрыторыі, то «чырвоная лінія» будзе парушаная, і ЕЗ зноў задзейнічае інструмент ціску на Маскву. Пытанне аб новых санкцыях можа ўвайсці ў парадак саміту Еўразвязу, які адбудзецца 18-19 снежня.

Як заявілі дыпламаты Reuters, кіраўнікі МЗС Еўразвязу мяркуюць, што пашыраны спіс функцыянераў самаабвешчаных ЛНР і ДНР варта падрыхтаваць да канца лістапада. Агенцтва таксама адзначае, што размовы пра ўзмацненне санкцый супраць Расеі на сустрэчы не ішло.

Як удакладняе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў Брусэлі гішпанскага агенцтва EFE, пад санкцыі патрапяць асобы, дзеянні якіх ставяць «пад пагрозу суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны».

Не ўсе краіны былі задаволеныя тым, што санкцыі не былі больш жорсткімі на пасяджэнні 17 лістапада. Як распавёў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына, дыскусія паказала, што паміж краінамі ЕЗ існуюць сур'ёзныя разыходжанні. У прыватнасці не ўдалося прыхільнікам жорсткай лініі нават унесці ў выніковы дакумент згадку пра тое, што санкцыі могуць быць уведзеныя ў будучыні.

Больш за тое міністр замежных спраў Нямеччыны Франк Вальтэр Штайнмаер заявіў аб магчымых кантактах Еўразвязу і Еўразійскага саюзу з мэтай збліжэння пазіцый і выхаду з цяперашняга крызісу, піша РБК.

Еўрапейскія кіраўнікі яшчэ на мінулым тыдні казалі пра тое, што сектаральныя санкцыі супраць Расеі ў панядзелак уводзіцца не будуць, а гаворка пойдзе аб пашырэнні індывідуальнага санкцыйнага спісу. У выніку ў ЕЗ пастанавілі, што пад абмежаванні патрапяць прадстаўнікі ДНР і ЛНР, чые імёны ў Брусэлі паабяцалі абвясціць у канцы месяца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках