29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы палітвязень Гайдукоў затрыманы ў Наваполацку

3
Былы палітвязень Гайдукоў затрыманы ў Наваполацку

Андрэй Гайдукоў раздаваў на вуліцах горада ўлёткі пра палітвязняў.

Ён быў затрыманы прыкладна ў тры гадзіны дня 21 лістапада ў Наваполацку. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Да гэтага за Гайдуковым сачылі людзі ў цывільным, здымалі на відэа. Затрымалі актывіста ўжо па дарозе дадому.

Нагадаем, раней Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 8 лістапада 2012. Яго абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці. 1 ліпеня 2013 Гайдукоў быў прысуджаны да аднаго з паловай гадоў калоніі. Праваабаронцамі Андрэй Гайдукоў быў прызнаны палітвязнем. Яго вызвалілі 8 траўня 2014 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках