20 красавiка 2024, Субота, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Касьянаў: Крэмль спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Харкаве

2
Юрый Касьянаў: Крэмль спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Харкаве

Прэзідэнт РФ не пашкадуе мірных украінцаў і можа арганізаваць тэракты.

Пра гэта gordonua.com заявіў сябра ініцыятывы Войска SOS Юрый Касьянаў.

«Пагроза тэрарызму ёсць, і не таму, што ва Украіне існуе тэрарыстычная база. Проста ўнутры краіны ёсць людзі, якім падабаецца Пуцін, іншым падабаецца Парашэнка, трэцім не падабаецца ні той, ні другі, ні Абама. Але тых, хто гатовы ладзіць тэрарыстычныя акты, няшмат. Зрэшты, важна не забываць: у нас вельмі дрэнна працуюць антытэрарыстычныя структуры, таму любая група прыдуркаў з іншых тэрыторый або супрацоўнікаў ГРУ РФ можа зладзіць тэракты ў любым украінскім горадзе.

Хросным бацькам тэрарызму на постсавецкай прасторы з'яўляецца Пуцін, у якога не сціскалася сэрца, калі па яго загаду ўзрывалі дамы ў Маскве, сціраліся з твару зямлі населеныя пункты, у якіх знаходзіліся чачэнскія сепаратысты. Прэзідэнт РФ не пашкадуе і мірных украінцаў.

Але нават Пуцін разумее: ладзіць тэракты ў гарадах з высокім узроўнем патрыятызму (напрыклад, Кіеў, Львоў) - азначае толькі ўзмацніць супраціў. Таму Крэмль спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Харкаве, захоп якога ўваходзіць у найпершыя планы. Пуціну неабходна стварыць нейкі «пояс Наваросіі», значыць, Харкаў пад ударам, тым больш што ў горадзе да гэтага часу моцныя прарасейскія настроі. З аднаго боку, тэракты запалохваюць насельніцтва - праўкраінскую або млявую «вату», з другога - узмацняюць надзею тых, хто чакае прыходу Пуціна ва Украіну», - заявіў ён.

Украінцы павінны адразу ж даваць жорсткі адпор акупантам.

«Украінцы павінны, нарэшце, зразумець: краіна знаходзіцца ў стане вайны. Татальнай вайны. Баі ідуць не толькі на фронце, дзе лётаюць міны і лупяць гаўбіцы, яна ідзе па ўсёй Украіне. Ад вайны не схаваешся. І гэта Пуцін яшчэ не прымяняе авіяцыю. Мы павінны быць пільнымі, мы не павінны быць лаяльнымі ў дачыненні да антыўкраінскіх сіл. Мы бачылі, як не патрыятычныя элементы, маргіналы паднялі галовы, што дазволіла Пуціну з дапамогай расейскіх наймітаў захапіць Данбас. мы павінны адразу ж даваць жорсткі адпор.

На нядаўняй гадавіне Майдана ў Кіеве абышлося без правакацый таму, што ў Кіеве сабраліся патрыятычна настроеныя людзі. Майдан адбыўся дзякуючы, у асноўным, інтэлігентным, разумным людзям, якія ведаюць, як спыніць правакацыі. Не выключана, што праціўнік і хацеў нешта зрабіць. Але, мабыць, згулялі ролю і нашы спецслужбы. На жаль, яны вельмі слабыя, але ў рамках аднаго мерапрыемства могуць адпрацаваць на «выдатна», - адзначыў Касьянаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках