23 красавiка 2024, aўторак, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слава Рабіновіч: У канцы 2015-га расейцы будуць жыць у зусім іншай краіне

13
Слава Рабіновіч: У канцы 2015-га расейцы будуць жыць у зусім іншай краіне

Поўнага эфекту ад палітыкі Пуціна і заходніх санкцый эканоміка Расейскай Федэрацыі яшчэ не адчула.

Пра гэта на старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў расейскі інвестыцыйны банкір і эканаміст Слава Рабіновіч.

На ягоную думку, Расею яшчэ чакае негатыўны эфект ад анты-санкцый, «прынятых па вар'яцкай логіцы «давайце разбамбім Варонеж». Таксама краіна яшчэ не адчула сярэдне- і доўгатэрміновых эфектаў ад хуткай і глыбокай дэвальвацыі рубля і істотнага паніжэння кошту нафты.

«Як і не зведала усіх эфектаў ад агульнай «таксічнасці» краіны, якую ўжо выключылі з сусветнага рынку капіталу. Як і не зведала пакуль што ўсіх эфектаў самавыключэння з уласнага рынку капіталу, які пакідае краіну са страшнай сілай», - піша ён.

На думку эканаміста, пакуль Расеі весела быць краінай-ізгоем, якая смяецца з нагоды санкцый над усім светам, аднак законы эканомікі і фінансаў не адмяніць і цуду не адбудзецца.

«Не будзе ніякага істотнага імпартазамяшчэння. У краіне, якая дасягнула сусветных рэкордаў у імпартазалежнасці абсалютна ва ўсім, уключаючы і неімпартаназалежныя сэктары эканомікі, нават нафтагазавай прамысловасці, нават сельскай гаспадаркі... ну наогул усяго, - у такой краіне пры самавыключэнні з астатняга свету і пры дэвальвацыі адбываецца поўны, паўтараю, поўны эканамічны калапс», - піша эксперт.

На ягоную думку, калапс не можа адбыцца адразу, таму што ўсе негатыўныя эфекты павінны «пратачыцца» ў эканоміку. Таму ў Расеі яшчэ ёсць час пасмяяцца над санкцыямі. Але няўмольныя законы прыроды і эканомікі вядуць зваротны адлік.

«Я думаю, што роўна праз год, у канцы 2015-га, мы - з тых, хто, можа быць, яшчэ застанецца ў Расеі да таго часу - будзем жыць у зусім іншай краіне. Цалкам. Калі ўсё будзе рухацца «туды ж», як цяпер, то цягам 2015 мы ўбачым практычна ўсе прафільтраваныя ў эканоміку эфекты», - піша фінансіст.

Што будзе з Расеяй далей, эксперт прадказваць не хоча.

«Напэўна, трэба пытацца спецыялістаў сацыяльных выбухаў, сепаратызму, адколу рэгіёнаў, што бывае ў такіх абставінах. Спецыялістаў ў моры крыві, напрыклад», - напісаў Слава Рабіновіч.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках