20 красавiка 2024, Субота, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі фондавы рынак паваліўся праз абвал рубля і коштаў нафты

11
Расейскі фондавы рынак паваліўся праз абвал рубля і коштаў нафты

Індэкс РТС, адзін з асноўных расейскіх фондавых індыкатараў, знізіўся да ўзроўню ліпеня 2009 года.

Рынкі прадаўжаюць рэагаваць на пастанову краін АПЕК не зніжаць здабычу нафты. У чацвер вечарам, 27 лістапада, кошт нафты маркі Brent «прабіў» узровень у 72 даляры. Эксперты прагназуюць далейшае падзенне.

Як паведамляе «Руская служба BBC», з адкрыццём таргоў у пятніцу індэкс РТС, адзін з асноўных расейскіх фондавых індыкатараў, знізіўся да ўзроўню ліпеня 2009 - да 970,13 пункта.

Індэкс ММВБ таксама апусціўся - да 1528,33 пункта.

Курс даляра падскочыў амаль на рубель - да 49,66 рубля, еўра цяпер каштуе 61,8 рубля.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках