18 красавiка 2024, Чацвер, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Расею чакае перыяд безуладдзя

10
Аркадзь Бабчанка: Расею чакае перыяд безуладдзя

Дваццаць гадоў таму, 26 лістапада 1994 года фактычна пачалася чачэнская вайна.

У гэты дзень разнамаснае войска пры падтрымцы расейскіх танкаў і пад назвай "чачэнскай апазіцыі" паспрабавала ўзяць Грозны. Усё паўтараецца - кажуць сёння ўдзельнікі той вайны, паведамляе BBC.

На канферэнцыі, праведзенай у пятніцу ў Маскве партыяй "Яблык", большасць выступоўцаў, успамінаючы падзеі ў Чачні, непазбежна пераходзілі да ацэнкі новай вайны, у якой, на думку многіх, удзельнічае Расея - вайны на ўсходзе Украіны.

Удзельнікі чачэнскай кампаніі, якія ваявалі на расейскім баку, адказалі на пытанне аб яе ўроках і магчымых наступствах для расейскага грамадства.

Аркадзь Бабчанка, журналіст, салдат расейскага войска на абедзвюх чачэнскіх войнах: на першай - тэрміновай службы, на другі - добраахвотнік, лічыць што вайна ў Данбасе - апошняя вайна для РФ.

"Я думаю, для Расейскай Федэрацыі, для той дзяржавы, якая зараз ёсць, гэта будзе пачатак канца. Я думаю, гэта апошняя вайна, я думаю, што яна перацячэ сюды - мабыць, нейкім бандытызмам, напэўна, тут будзе ўсё ператварацца ў нешта тыпу ДНР і ЛНР. Я думаю, нас тут чакае перыяд безуладдзя, улада будзе належаць нейкім групоўкам...

А чым усё гэта скончыцца - чорт яго ведае. Я думаю, мы дасягнулі ўжо такой стадыі атамізацыі грамадства і дзяржавы, што пра нейкія ўрокі казаць, мне здаецца, ужо бессэнсоўна.

З Расеяй - тая праблема, што яна ніколі ніякіх урокаў ні з чаго не выносіць. Тут ні адна вайна не была асэнсаваная. Самы галоўны вынік вайны павінен быць у яе асэнсаванні: што гэта было, навошта гэта было - каб у далейшым не паўтараць гэтых памылак. У Расеі гэтага не адбываецца ніколі, і Расея ідзе па крузе па адных і тых жа граблях.

Я вярнуўся ў Чачню, то ёсць пайшоў добраахвотнікам на другую вайну, таму што ў мяне быў наймагутны сіндром посткамбатанта - я вярнуўся на вайну проста як на вайну. Калі б яна была дзе-небудзь у Краснаярску, мне было б да балды. А затым я для сябе з вайны дастаў такі ўрок, што вайна - гэта поўнае дзярмо, і "абы не было вайны".

Тыя людзі, якія зараз гарлапаняць "Крым наш", "Украіна нашая", "давайце дапаможам рускім", "утаптаць хахлоў у пясок" - яны проста не ўяўляюць, пра што кажуць. Яны думаюць, што ўсё гэта будуць гульні ў салдацікі? Ды чорта з два. Усё гэта будзе вельмі крывава, брудна і вельмі дрэнна - у тым ліку ім жа", - заявіў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках