25 красавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікам павысілі заробкі

26
Чыноўнікам павысілі заробкі

У верасні ўлады ў негалосным парадку павысілі заробкі чыноўнікам.

Як вядома, з жніўня ў Беларусі дзейнічае пастанова Саўміна №744 «Аб аплаце працы работнікам». Гэты дакумент абмежаваў рост заработнай платы ў дзяржарганізацыях тэмпам змены прадукцыйнасці працы. Гэта значыць расце прадукцыйнасць - павялічваецца на такую ж велічыню заробак работнікаў, падае прадукцыйнасць - зарплата працоўных скарачаецца ў тым жа маштабе. І вось, у той час, як увесь дзяржсектар прыстасоўваецца да гэтай «інавацыйнай» нормы заканадаўства, улады адшукваюць рэзервы для павышэння заробка чыноўнікам. Натуральна, без уліку якой бы там ні было прадукцыйнасці нейкай там працы.

Нягледзячы на тое, што пасля апошняй хвалі аптымізацыі дзяржслужачых любыя дзеянні ў змяненні даходаў вертыкалі ўлады робяцца толькі ў выглядзе указаў пад грыфам «ДСК», афіцыйная статыстыка дазваляе адсачыць прыблізную суму такіх павышэнняў забеспячэння. Дык вось, мяркуючы паводле звестак Белстата, апошняе павелічэнне заробкаў у дзяржаўным апараце адбылося ў верасні.

На размешчанай ніжэй дыяграме выразна відаць, што адначасова з падзеннем рэальных заробкаў агулам па краіне і па рэгіёнах у дзяржкіраванні здарыўся «раптоўны» рост скарэктаваных на інфляцыю заробкаў. Ну а без уліку росту коштаў даходы чыноўнікаў і зусім павялічыліся за верасень больш чым на 10%.

Цалкам заканамерна, што па названай прычыне ўзрос і разрыў паміж заробкамі паводле пасадаў апаратчыкаў і па астатняй Беларусі. Таму ў верасні налічаны чыноўніцкі заробак стаў вышэй за сярэдні па краіне на 21,5%, што было эквівалентна 13 635 000 беларускіх рублёў. Цікава, што самы вялікі разрыў і ў адносным, і ў абсалютным выразе назіраўся ў Берасцейскай вобласці - 28,8% ці 16 273 000 беларускіх рублёў. Ну а лепш за ўсіх атрымлівалі на жыццё сталічныя чыноўнікі - амаль $ 900.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках