25 красавiка 2024, Чацвер, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі рэпер Снуп Дог: Люблю Беларусь

28

Сусветна вядомы рэпер прысвяціў калекцыю адзення Беларусі.

Сёння актыўна набывае папулярнасць беларускасць. Насіць футболкі са старадаўнімі арнаментальнымі знакамі, гаварыць па-беларуску паволі становіцца сапраўды модным.

Нават самыя вышэйшыя колы грамадства так ці інакш пачалі казаць аб наяўнасці ў нас нацыянальнай асаблівасці, якую трэба развіваць. Цікава, але мода на беларускасць існуе не толькі ў нашай краіне, піша «Наша Нiва».

Невядома як, але беларускія нацыянальныя ўзоры і колеры патрапілі ў калекцыю вядомага рэпера Снупа Дога, які змясціў некалькі рэчаў з серыі SNOOP LOVES BELARUS на сваёй старонцы ў Instagram. Сярод тавараў з беларускім арнаментам - футболкі, заплечнікі, чахлы для тэлефонаў і планшэтаў. Футболка, да прыкладу, абыдзецца пакупніку ў $28.

Снуп Дог не толькі рэп-выканаўца, але і таленавіты бізнесмен. У яго шмат камерцыйных праектаў, сярод якіх і вытворчасць уласнай лініі адзення.

Хто ведае, а раптам ягоны прыклад натхніць і іншых зорак (можа, нават айчынных) на беларускасць у сваіх калекцыях.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках